Кузьмічы (Івейскі раён)
| Кузьмічы лац. Kuźmičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Геранёнскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°07′26″ пн. ш. 25°37′01″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 52 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231338 |
| СААТА | 4229807086 |
| Нумарны знак | 4 |
| Кузьмічы на мапе Беларусі ± Кузьмічы | |
Кузьмічы́[1] — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Седліцкай воласьці Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 46 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Геранёны памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. 164 жыхары, 132 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 27 двароў, 184 жыхары, 136 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 146 жыхароў.
У 1940 г. 37 двароў, 198 жыхароў. 3 2.10.1940 г. у Геранёнскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. зноў у Гераненскім сельсаветах Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «XIX партз’езд», з 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезда. У 1970 г. 169 жыхароў. Працавала крама. Потым у складзе калгасу імя У. А. Баўма.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 52 чалавекі[2]
- 1999 год — 67 жыхароў, 33 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.