Перайсьці да зьместу

Яна Бурчэска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яна Бурчэска
Јана Бурческа
Дата нараджэньня 6 ліпеня 1993(1993-07-06)[1] (32 гады)
Месца нараджэньня Скоп’е, Рэспубліка Македонія
Грамадзянства Паўночная Македонія
Прафэсія сьпявачка
Гады дзейнасьці 2010–цяпер
Жанры поп-музыка
Інструмэнты вакал
Лэйблы Universal Music
Сайт janaburcheska.mk

Яна Бурчэска (па-македонску: Јана Бурческа, нар. 6 ліпеня 1993) — македонская сьпявачка. Яна выступіла ад Македоніі на Конкурсе песьні Эўрабачаньне 2017 ва Ўкраіне зь песьняй «Dance Alone»[2]. Бурчэска атрымала вядомасьць пасьля таго, як заняла пятае месца ў першым сэзоне музычнага конкурсу «Македонскі ідал» у 2011 годзе[3]. Пазьней у 2011 Яна стала амбасадарам ЮНІСЭФ і праводзіла кампаніі супраць гвалту ў школах. У 2012 годзе Яна дэбютавала ў конкурсе Skopje Fest зь песьняй «Bi bila tvoja» і прыцягнула ўвагу аўдыторыі сваім трапяткім выступам і голасам. Выступала разам зь некалькімі вядомымі артыстамі Македоніі — зь Мікі Сэкулоўскі, які таксама ўдзельнічаў у конкурсе «Ідал» і з папулярным гуртом «Міцар» (Mizar)[4]. 10 сакавіка 2017 быў прэзэнтаваны кліп, які зьняў малады і таленавіты расейскі рэжысэр Сяргей Жалезка. 10 красавіка 2017 году на лэйбле Universal Music выйшаў сынгл «Dance Alone». Словы і музыку да песьні сачынілі швэдзкі кампазытар Якім Пэрсан (па-ангельску: Joacim "Twin" Persson), Alex Omar, Borislav (Bobi-Leon) Milanov ды Florence A., якія ўваходзяць у міжнародны брэнд «Symphonix International».

  1. http://esckaz.com/2017/mac.htm
  2. Кто поедет от Македонии на Евровидение 2017? Яна Бурческа с (рас.). Комсомольская правда (13 красавіка 2017).
  3. Коцан, М. (9 красавіка 2017) Евровидение-2017: знакомство с участниками конкурса. gloss.ua.
  4. Jana Burceska is ready to 'Dance Alone' in Kyiv (анг.). Eurovision Song Contest (11 сакавіка 2017).
Папярэднік
Kaliopi
Македонія на конкурсе песьні Эўрабачаньне
2017
Наступнік
Eye Cue