Нарвэгія на конкурсе песьні Эўрабачаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нарвэгія
Flag of Norway.svg
ТБ-канал NRK
Удзелаў 58
Першы выступ 1960
Найлепшы вынік 1 (1985, 1995, 2009)
Найгоршы вынік апошняе (1963, 1969,
1974, 1976, 1978,
1981, 1990, 1997,
2001, 2004, 2012)
Удзелы
1960 · 1961 · 1962 · 1963 · 1964 · 1965 · 1966 · 1967 · 1968 · 1969 · 1970 · 1971 · 1972 · 1973 · 1974 · 1975 · 1976 · 1977 · 1978 · 1979 · 1980 · 1981 · 1982 · 1983 · 1984 · 1985 · 1986 · 1987 · 1988 · 1989 · 1990 · 1991 · 1992 · 1993 · 1994 · 1995 · 1996 · 1997 · 1998 · 1999 · 2000 · 2001 · 2002 · 2003 · 2004 · 2005 · 2006 · 2007 · 2008 · 2009 · 2010 · 2011 · 2012 · 2013 · 2014 · 2015
Гуры Шанке ў Хэльсынках (2007)
Марыя Хаўкаас Сторэнг у Бялградзе (2008)

Нарвэгія ўдзельнічае ў конкурсе песьні «Эўрабачаньне» з 1960 году. Усяго Нарвэгія 52 разы брала ўдзел у конкурсе. Не брала ўдзел краіна двойчы: у 1970 (у рамках страйку супраць сыстэмы галасаваньня) і ў 2002, калі краіна не патрапіла ў сьпіс актыўных у той год.

Краіна выйгравала тры разы: у 1985 перамогу прынесьлі BobbySocks зь песьняй «La det swinge», у 1995 Эўрабачаньне выйграла песьня «Nocturne», выкананая Secret Garden. У 2009 годзе перамог Аляксандар Рыбак зь песьняй «Fairytale». Нарвэгіяй таксама пастаўлены «рэкорд» па колькасьці апошніх месцаў: Нарвэгія 10 разоў за 53 гады займала апошняе месца. Чатыры разы з нулявым вынікам.

Аніта Скорган прадстаўляла Нарвэгію на конкурсе двойчы: у 1977 і 1979. Ганна Карына Стром у 1974 і 1976 два разы займала апошняе месца. Элізабэт Андрэсэн, выйграўшы ў 1985 годзе ў складзе BobbySocks, у 1994 годзе выступіла на конкурсе ў дуэце зь Янам Вэрнэрам Дэнілсэнам, а ў 1996 годзе выступіла сама, заняўшы 2 месца. Таксама яна прадстаўляла Швэцыю ў 1982 годзе. Ганна Крох, другая салістка BobbySocks прадстаўляла Нарвэгію ў 1971 годзе сольна, а ў 1991 годзе ў складзе гурту Just 4 Fun, але не дамаглася посьпеху, заняўшы 17 месца абодва разы асобна ад BobbySocks. Ян Тэйген, прадстаўляючы Нарвэгію ў 1978 годзе, заняў апошняе месца і набраў 0 балаў, а ў 1982 годзе ў дуэце з Анітай Скорган заняў 9 месца. У наступным годзе ён паехаў на «Эўрабачаньне» зноў. Сольна, як і ў 1978, але заняў ужо 9 месца. Кеціл Стокан удзельнічала ў 1986 і 1990 гадах, Кірсьці Спарбо ў 1965, 1966 і 1969 гадах. Нора Брокстат прадстаўляла Нарвэгію ў 1960 і 1961 гадах.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Песьня Выканавец Фінал Балы Паўфіналы Балы
1960 Voi Voi Нора Брокстат 4 11
1961 Sommer I Palma Нора Брокстат 7 10
1962 Kom Sol, Kom Regn Інгер Якабсэн 10 2
1963 Solvherv Аніта Талаўг 13 0
1964 Spiral Арнэ Бэдзіксэн 8 6
1965 Karusell Кірсьці Спарбо 13 1
1966 Intet Er Nytt Under Solen Аса Клевэлэнд 3 15
1967 Dukkemann Кірсьці Спарбо 14 2
1968 Stress Од Бора 13 2
1969 Oj, Oj, Oj, Så Glad Jeg Skal Bli Кірсьці Спарбо 16 1
1971 Lykken Er Ганна Крох 17 65
1972 Småting Grethe Kausland & Benny Borg 14 73
1973 It’s Just A Game Bendik Singers 7 89
1974 The First Day Of Love Anne Karine Strøm 14 3
1975 Touch My Life (With Summer) Ellen Nikolaysen 18 11
1976 Mata Hari Ганна Карына Стром 18 7
1977 Casanova Аніта Скорган 14 18
1978 Mil Etter Mil Ян Тэйген 20 0
1979 Oliver Аніта Скорган 11 57
1980 Sámiid Ædnan Sverre Kjelsberg & Mattis Hætta 16 15
1981 Aldri I Livet Finn Kalvik 20 0
1982 Adieu Jahn Teigen & Anita Skorgan 12 40
1983 Do Re Mi Jahn Teigen 9 53
1984 Lenge Leve Livet Dollie de Luxe 17 29
1985 La det swinge Bobbysocks 1 123
1986 Romeo Ketil Stokkan 12 44
1987 Mitt Liv Kate Gulbrandsen 9 65
1988 For Vår Jord Караліна Кругер 5 88
1989 Venners Nærhet Брыт Сынова 17 30
1990 Brandenburger Tor Ketil Stokkan 21 8
1991 Mrs. Thompson Just 4 Fun 17 14
1992 Visjoner Merethe Trøan 18 23
1993 Alle Mine Tankar Silje Vige 5 120
1994 Duett Elisabeth Andreassen & Jan Werner Danielsen 6 76
1995 Nocturne Secret Garden 1 148
1996 I Evighet Элізабэт Андрэсэн 2 114
1997 San Francisco Tor Endresen 24 0
1998 Alltid Sommer Lars Fredriksen 8 79
1999 Living My Life Without You Stig Van Eijk 14 35
2000 My Heart Goes Boom Charmed 11 57
2001 On My Own Haldor Lægreid 22 3
2003 I’m Not Afraid To Move On Jostein Hasselgård 4 123
2004 High Knut Anders Sørum 24 3 X X
2005 In My Dreams Wig Wam 9 125 6 164
2006 Alvedansen Christine Guldbrandsen 14 36 X X
2007 Ven A Bailar Conmigo Гуры Шанке X X 18 48
2008 Hold On Be Strong Марыя Хаўкаас Сторэнг 5 182 4 106
2009 Fairytale Аляксандар Рыбак 1 387 1 201
2010 My Heart Is Yours Дыдрык Солі-Танген 20 35 X X
2011 Haba Haba Стэла Мвангі X X 17 30
2012 Stay Туджы 26 7 10 45
2013 I Feed You My Love Маргарэт Бэргер 4 191 3 120
2014 Silent Storm Carl Espen 8[1] 88 6 77[2]
2015 A Monster Like Me[3] Mørland & Debrah Scarlett 8 102 4 123

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Eurovision Song Contest 2014 Grand Final Eurovision Song Contest
  2. ^ Eurovision Song Contest 2014 Second Semi-Final Eurovision Song Contest
  3. ^ Нарвэгія — Афіцыйны сайт Эўрабачаньня(анг.)