Клёпкі
| Клёпкі лац. Kliopki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Барысаўскі |
| Сельсавет | Мсьціскі |
| Дата заснаваньня | 1920-я |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°37′56″ пн. ш. 28°11′49″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 4 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 177 |
| Паштовы індэкс | 222138 |
| Нумарны знак | 5 |
| Клёпкі на мапе Беларусі ± Клёпкі | |
Клёпкі[1] (з 1946 году — Кастры́чнік[2]) — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Мсьціскага сельсавету. Разьмешчаная за 67 км на паўночны захад ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 138 км ад Менску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваная ў 1920-я гады перасяленцамі з суседніх вёсак. У Другую сусьветную вайну ад пачатку ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 г. акупаваная нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У 1960 г. налічвалася 30 жыхароў, у 1988 г. — 6 гаспадарак, 11 жыхароў. У 2008 г. — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 9 жыхароў
- 2008 год — 6 жыхароў, 4 двары[3]
- 2010 год — 4 жыхары
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэльеф раўнінны, мясцовасьць лясістая, на ўсходзе цячэ р. Мажніца (прыток р. Бярэзіна). Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Лагойск — Бягомель. Драўляныя дамы сядзібнага тыпу пастаўлены ўздоўж прасёлачнай дарогі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с. С. 129
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 79—80
- ↑ Кастрычнік. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 132
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Населённые пункты Республики Беларусь (рас.) Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.