Броды (Барысаўскі раён)
| Броды | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Барысаўскі |
| Сельсавет | Мсьціскі |
| Першыя згадкі | канец 18 стагодзьдзя |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°38′50,50″ пн. ш. 28°13′12,10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 56 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 177 |
| Паштовы індэкс | 222137 |
| СААТА | 6208856006 |
| Нумарны знак | 5 |
| Броды на мапе Беларусі ± Броды | |
Бро́ды[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Мсьціскага сельсавету. Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 140 км ад Менску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з канца 18 стагодзьдзя. У 1800 годзе вёска ў Барысаўскім павеце Менскай губэрні, 11 дамоў, 61 жыхар, шляхецкая ўласнасьць. У першай палове 19 стагодзьдзя ва ўладаньні І. Сьлізеня. У 1884 г. пачала дзейнічаць царкоўна-прыхадзкая школа (у 1890 вучыліся 18 хлопчыкаў), ператвораная ў 1912 годзе ў аднаклясную народную вучэльню. У 1897 г. 43 двары, 291 жыхар, капліца, у Мсьціскай воласьці Барысаўскага павету. У 1917 г. 59 двароў, 392 жыхары[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 56 жыхароў
- 2008 год — 58 жыхароў, 28 двароў[2]
- 1999 год — 79 жыхароў
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэльеф раўнінны, на ўсходзе цячэ р. Бярэзіна, на захадзе — яе прыток р. Мажніца. На поўдні мяжуе зь лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Бягомель.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 79
- 1 2 Броды // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. с. 73