Перайсьці да зьместу

Квасаўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Квасаўшчына
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пружанскі
Сельсавет Шаняўскі
Часавы пас
Каардынаты 52°32′19″ пн. ш. 24°21′13″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 4 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 225170[1]
СААТА 1256880046
Нумарны знак 1
Квасаўшчына на мапе Беларусі ±
Квасаўшчына
Квасаўшчына
Квасаўшчына
Квасаўшчына
Квасаўшчына
Квасаўшчына

Квасаўшчы́на[2]хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шаняўскога сельсавету. Знаходзіцца за 6 км на захад ад Пружанаў, 18 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

За польскім часам — калёнія ў гміне Шані[3], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4].

  • 1999 год — 7 жыхароў
  • 2005 год — 5 жыхароў, 3 двары[5]
  • 2010 год — 4 жыхары

Аўтамабільныя дарогі Н535 ПружаныШубічыКлятное і Н539 ШаніКацёлкіШакуны[6].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Праваслаўная капліца ля камяня-сьледавіка. Камень меў тры паглыбленьні, якія паводле народнага паданьня лічыліся сьлядамі ног Багародзіцы, таму гэтае месца асабліва шанавалася мясцовым людам і было агароджанае жардзінамі. У 1869 року тут была пастаўленая капліца, прыпісаная да засімавіцкага прыходу[7]. На абгароджанай тэрыторыі знаходзіўся таксама калодзеж, вада зь якога выкарыстоўвалася як гаючая пры галаўных і вочных немачах. Як сьцьвярджае Гарадзенскі праваслаўна-царкоўны каляндар за 1899 рок, у той час драўляная каплічка была настолькі старая, што ад даўнасьці зарасла мохам[8].

Месца гэтае, хоць і знаходзілася за дзьве вярсты ад Засімавіцкае царквы, але ж ляжала ў забалочанай нізіне, да яго трэба было прайсьці цераз поле і лес. Тым ня меней, да «Крыжовай» каплічкі ладзіліся крыжовыя хады зь вялікай колькасьцю народу. Звычайна гэта здаралася ў прызначаныя для водаасьвечаньняў дні, а таксама ўлетку кожную нядзелю пасьля маладзіка[9].

Каплічка была зьнішчаная ў 1970-я, верагодна, падчас правядзеньня высокавольтнае лініі[8]. Пасьля асушэньня ў 1980-я балота Асіна месца разьмяшчэньня каплічкі можна вызначыць толькі прыкладна па вялікай колькасьці валуноў, што там засталіся.

  1. Алфавитный список улиц по Квасовщина (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 256
  3. Kwasowszczyzna, калонія. Radzima.net. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  4. Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  5. Квасоўшчына // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 511
  6. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 28 ліпеня 2012 г.
  7. д. Засимовичи. Храм во имя Свт. Николая Чудотворца (1811) (рас.) Православие.by Праверана 6 верасьня 2012 г.
  8. 1 2 Раман Патапчук. Квасаўшчына: пошукі сьвятой мясьціны Рэлігія. Рэха Берасьцейшчыны. Праверана 29 жніўня 2012 г.
  9. Гродненскій православно-церковный календарь, или Православіе въ Брестско-Гродненской землѣ въ концѣ XIX вѣка / Епископа Іосифа. — Изданіе 2-е. — Воронежъ: Типографія В. И. Исаева, 1899. — Т. I. — С. 6061.