Шубічы
| Шубічы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Шаняўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 171 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°32′48″ пн. ш. 24°22′53″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 64 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225170[1] |
| СААТА | 1256880091 |
| Нумарны знак | 1 |
| Шубічы на мапе Беларусі ± Шубічы | |
Шу́бічы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шаняўскога сельсавету. Знаходзіцца за 5 км на захад ад Пружанаў, 17 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўней вёска з усіх бакоў была акружаная лесам. Лес з поўначы (Камароўшчына), бярозавы гай з захаду (Казюмрынак) і сасновы бор з усходу захаваліся. З поўдню за ворнымі землямі і поплавам пачынаўся малады алешнік (Пагоня), за савецкім часам пасьля мэліярацыі пераўтвораны ў ворыва[3].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1563 — у Чахецкім вайтоўстве, належыць да Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі (Вялікае Княства Літоўскае)[4].
За расейскім часам — вёска ў Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. На пачатку XX стагодзьдзя 224 жыхары; маёнтак Шубічы — 6 жыхароў.
За польскім часам — фальварак[6] і вёска ў гміне Шані[7], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[8]. У 1921 року 244 жыхары, 61 двор. У фальварку Шымана Бжэзінскага[9] (Брызінскага) вырошчваліся бульба й агародніна; мелася 50 дойных кароваў, коні, сьвіньні; сыраварня[3].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Адразу па прыходзе Саветаў маёмасьць Бжэзінскіх канфіскаваная. Перад вайной тры сыны Бжэзінскіх эмігравалі ў ЗША, а ўласьнік маёнтку з жонкай і чацьвертым сынам пераехалі ў Пружаны. Далейшы іхні лёс невядомы[3]. Панскі маёнтак быў аддадзены на кватэры вайскоўцам, у клуні круцілі кіно.
Па вайне ў 1944 року ў Шубічах была адчыненая пачатковая школа, якая разьмясьцілася ў тым самым маёнтку Бжэзінскіх. У кастрычніку 1949 створаны калгас «Малады бальшавік», у 1950 далучаны да шаняўскога «Ленінскага шляху» (цяпер ААТ «Шані-аграпрадукт»)[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1959 год — 314 жыхароў, 85 двароў (перапіс); 1970 год — 296 жыхароў; 1999 год — 102 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 94 жыхары, 49 двароў; 2005 год — 89 жыхароў, 48 двароў[10]; 2010 год — 64 жыхары
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сяргей Бабрук — Герой Савецкага Саюзу
- Васіль Курачынскі — дырэктар Палацу культуры г. Пружаны
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Шубичи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 16 чэрвеня 2012 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 256
- 1 2 3 4 Пятро Бабрук. Там, дзе вяз шуміць… // Раённыя будні. — 13 чэрвеня 2012. — № 45 (9491). — С. 5.
- ↑ Szubicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 646
- ↑ Zabłocie (42) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 186
- ↑ Szubicze, фальварак. Radzima.net. Праверана 16 чэрвеня 2012 г.
- ↑ Szubicze, вёска. Radzima.net. Праверана 16 чэрвеня 2012 г.
- ↑ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 16 чэрвеня 2012 г.
- ↑ Pruzana list 1930 (анг.). Children of Pruzany and the Surrounding Area. Праверана 22 чэрвеня 2012 г.
- ↑ Шубічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 546
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 16 чэрвеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.