Чахец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Чахец
трансьліт. Čachiec
Першыя згадкі: 1563
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шаняўскі
Вышыня: 161 м н. у. м.
Насельніцтва: 116 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225171[1]
СААТА: 1256880076
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°29′25″ пн. ш. 24°24′55″ у. д. / 52.49028° пн. ш. 24.41528° у. д. / 52.49028; 24.41528Каардынаты: 52°29′25″ пн. ш. 24°24′55″ у. д. / 52.49028° пн. ш. 24.41528° у. д. / 52.49028; 24.41528
Чахец на мапе Беларусі ±
Чахец
Чахец
Чахец
Чахец
Чахец
Чахец

Чахе́ц[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шаняўскога сельсавету.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая згадка пра лясны фальварак Чахец адносіцца да 1563 року, калі ён уваходзіў у склад Кобрынскай эканоміі.

Першымі вядомымі ўласьнікамі маёнтку ў пачатку XIX стагодзьдзя былі Мяжэеўскія. У 1816 Калікст Мяжэеўскі прадаў яго Івану Крупінскаму. У 1820-я рокі Чахец набыў пружанскі павятовы судзьдзя Міхаіл Булгарын, які пачаў на ўскрайку вёскі пабудову сядзібы, а побач зь ёй бібліятэку. У 1845 маёнтак Булгарына складаўся з фальваркаў Чахец, Клятное, Трусавіца. Тут налічвалася сялянскіх душ 821 мужчынскага полу і 825 жаночага.

Альбін Дзяконскі атрымаў Чахец у якасьці пасагу, ажаніўшыся з Марыяй з Керназіцкіх (наступных уласьнікаў маёнтку). Пры ім зьмяніўся зьнешні выгляд сядзібнага дому: да яго было прыбудаванае двухпавярховае бакавое крыло. Альбін Дзяконскі ўпарадкаваў стары лес ля палацу, перарабіўшы яго на пэйзажны парк. Тут была праведзеная мэліярацыя, выкапаныя каналы, усталяваныя шлюзы, пашыраныя сажалкі.

Ад Альбіна сядзіба дасталася ягонаму сыну Мар’яну і ягонай жонцы Яніне з Корсакаў. У 1890 року ўладальніцай была Марыя Дзяконская. Плошча маёнтку Чахец (разам з фальваркамі Клетнае, Трусавіца, Казімерава) складала 5101 дзесяціну.

Апошнімі ўладарамі былі Януш Дзяконскі (сын Мар’яна) і Марыя Орда. З прыходам Саветаў Януш быў рэпрэсаваны, і пасьля 1940 ягоны лёс невядомы. Ягоную жонку бальшавікі прымусілі капаць бульбу, а ў ейным доме пасяліліся вайскоўцы[3]. Праз пэўны час Марыя з дачкой Янінай выехала ў Варшаву, а па вайне — у Аргентыну.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 116 чалавек
  • 1999 год — 189 чалавек

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Празь вёску праходзяць аўтадарогі Н527Чахец — Кутнявічы і Н563Чахец — Хомна[4].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Чахец(рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 27 сьнежня 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 256
  3. ^ а б Яўхім Рупайла. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў ХIХ—ХХ стст. // Газета для вас. — 13 жніўня 2009. — № 711.
  4. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. № 1094 Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области(рас.). Інфармацыйны партал «Бусел». Праверана 28 сьнежня 2011 г.
  5. ^ Список Праведников Народов Мира в республике Беларусь на 1 января 2004 г.(рас.). Аб’яднаньне выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі. Праверана 27 сьнежня 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]