Перайсьці да зьместу

Сасноўка (Пружанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сасноўка
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пружанскі
Сельсавет Шаняўскі
Геаграфія
Вышыня НУМ 160 м
Часавы пас
Каардынаты 52°25′17″ пн. ш. 24°20′11″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 55 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 225172[1]
СААТА 1256880067
Нумарны знак 1
Сасноўка на мапе Беларусі ±
Сасноўка
Сасноўка
Сасноўка
Сасноўка
Сасноўка
Сасноўка

Сасно́ўка[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шаняўскога сельсавету. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 13 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

За расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Паводле перапісу 1897 року 141 жыхар, 21 двор, 2 лазьні, 2 кузьні, вятрак, піцейны дом.

За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 168 жыхароў, 21 двор.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 — 287 жыхароў; у 2003 — 81 жыхар, 44 гаспадаркі.

Да 2004 року вёска ўваходзіла ў склад Гарадзечанскага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №112 25 лістапада 2004 сельсавет скасаваны, ягоныя вёскі ўлучаныя ў склад Шаняўскога сельсавету[5]

  • 2010 год — 55 чалавек
  • 1999 год — 100 чалавек

Аўтамабільная дарога Н560 ГарадзечнаПрылуччына[6].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Уладзімер Кошалеў — загаднік катэдры гісторыі новага і найноўшага часу БДУ, аўтар больш за 200 навуковых і навукова-мэтадычных працаў, выдатнік адукацыі[7]

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Алфавитный список улиц по Сосновка (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 256
  3. Sosnówka (9) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 92
  4. Sosnówka, вёска. Radzima.net. Праверана 11 верасьня 2012 г.
  5. Решение Брестского областного Совета депутатов от 25.11.2004 N 112 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области» (рас.). Банк законов. Праверана 11 верасьня 2012 г.
  6. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 11 верасьня 2012 г.
  7. Кошелев Владимир Сергеевич Заслуженные работники Белорусского государственного университета. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Праверана 11 верасьня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]