Кацёлкі
Выгляд
| Кацёлкі, трансьліт. Kaciolki | |
| Населены пункт | |
Курганны могільнік ля вёскі | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Шаняўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 170 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°31′12″ пн. ш. 24°20′25″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 172 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225170[1] |
| СААТА | 1256880061 |
| Нумарны знак | 1 |
| Кацёлкі на мапе Беларусі ± Кацёлкі | |
Кацёлкі[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Кацёлкі ўваходзяць у склад Шаняўскога сельсавету. Знаходзяцца за 7 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 19 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За расейскім часам — вёска ў Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1886 року 504 жыхары, 45 двароў, піцейны дом.
За польскім часам — у гміне Шані[3], а з 1926 року — у гміне Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 419 жыхароў, 168 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1959 год — 610 жыхароў (перапіс); 1970 год — 502 жыхары; 1999 год — 244 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 257 жыхароў, 110 двароў; 2005 год — 249 жыхароў, 103 двары[5]; 2010 год — 172 жыхары
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Курганны могільнік-1 (XI—XIII стагодзьдзі). За 1 км на паўночны ўсход ад вёскі. Належаў дрыгавічам[7].
- Курганны могільнік-2 (XVII—XVIII стагодзьдзі). Пахаваньні загіблых у адной з войнаў таго пэрыяду[7].
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Янка Хвораст (1902—1983) — беларускі танцоўшчык, балетмайстар, зьбіральнік беларускага харэаграфічнага фальклёру
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Котелки (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 6 лютага 2012 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 256
- ↑ Kociołki, вёска. Radzima.net. Праверана 30 верасьня 2012 г.
- ↑ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) (pdf) Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 16 чэрвеня 2012 г.
- ↑ Кацёлкі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 510
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 18 верасьня 2012 г.
- 1 2 Памятники археологии. Часть 2 (рас.). Сярэдняя школа №3 г. Пружаны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.