Клепачы (аэрадром)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кляпацкі аэрадром»)

Каардынаты: 52°42′18″ пн. ш. 24°22′45″ у. д. / 52.705° пн. ш. 24.37917° у. д. / 52.705; 24.37917 Аэрадро́м Клепачы́аэрадром ля вёскі Клепачы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аэрадром чацьвёртае (E) клясы. Прызначаны для базіраваньня, выкананьня навучальна-трэніравальных палётаў, спэцыяльных палётаў шрубалётаў усіх тыпаў, плянэраў, звышлёгкай авіяцыі, правядзеньня спаборніцтваў па авіяцыйных відах спорту і авіямадэлізьме, выкананьня авіяцыйных працаў[1].

Памеры лётнага поля 1000х150 м, лётнае паласы — 920х78 м. Паверхня лётнага поля грунтовая[1].

Ангар для захоўваньня і абслугоўваньня авіяцыйнай тэхнікі[1].

На аэрадроме базіруецца авіятэхніка ТАА «Пружаны Авіяхімсэрвіс» — 4 дэльталёты, 2 шрубалёты[1][2].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Инвестиционное предложение «Развитие туризма на базе ООО „Пружаны Авиахимсервис“» // Инвестиционный каталог Брестской области. — С. 264.
  2. ^ Аэродром Клепачи (рас.) Галерея ByAvia.. Крылы Беларусі (7 ліпеня 2012). Праверана 1 жніўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]