Х-32 Бекас
Х-32 Бекас — лёгкі шматмэтавы самалёт.
Распрацоўка ўкраінскай фірмы Ліліенталь. Самалёт Х-32 сэрыйна стаў выпускацца з 1993 году. Па аэрадынамічнай кампаноўцы ўяўляе сабой падкосны высокаплян са штурхаючай сілавой устаноўкаю, абсталяваны трохпадпорнымі непрыбіраючыміся шасьсі. Самалёт Х-32 «Бекас» двухмесны, з тандэмным разьмяшчэньнем пілотаў. Самалёт лёгка рэагуе на дзеяньні пілота, вельмі хутка выходзіць са штопара, і даруе пілотам шмат якія памылкі.
Абсталяваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На самолёце маюцца штурхачовы рухавік Rotax-582, 64 л.с. ці Rotax-912, 80√100 л.с., вінт перастаўнога шага ВПШ-2 "Дончак" ці падобны да яго.
Аварыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 траўня 2011 году, а 18:50 паводле менскага часу, пры сяданьні, каля пасёлку Кастрычніцкі Міхайлаўскага раёну Разанскай вобласьці, сутыкнуўся зь зямлёю і разьбіўся самалёт, які належыў авіяцыйнаму клюбу «АЭРО-МИКС», якія праводзіў хімічную апрацоўку сельскагаспадарчых палеткаў. Пілёт загінуў.
22 чэрвеня 2011 году ў Катоўскім раёне Адескай вобласьці зваліўся самалёт „Бекас“, які праводзіў апрацоўку сельскагаспадарчых палеткаў. Пілёт загінуў.
9 ліпеня 2011 году ў мястэчку Рось Ваўкавыскага раёну разьбіўся самалёт, які належаў «Пружаны Авіяхімсэрвіс». Самалёт прымаў удзел у пошуках зьніклай у лесе кабеты. На вельмі малой вышыні ён зваліўся на гаражы. Пілёт загінуў.
25 ліпеня 2020 году ў в. Ільлінцы Прысьценскага раёну (Расея) звышлёгкі самалёт зачапіў лініі электраперадач і разьбіўся. Пілёт загінуў.
Мадыфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Х-32 — асноўная мадыфікацыя.
- Х-32Н — гідрасамалёт, прызначаны для сяданьня на вадзяную паверхню.
- Х-32СХ — сельскагаспадарчы варыянт.
- Х-32УТ — вычэбны варыянт.
- Х-34 — самалёт на 2-3 месцы,
Характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Узмах крыла, м 9.00
- Даўжыня, м 6.55
- Вышыня, м 1.31
- Плошча крыла, м2 12.33
- Маса
- пустога
- максымальная ўзьлёная 550
- Тып рухавіка 1 ПД Rotax-912
- Магутнасьць, л.с. 1 х 100
- Максымальная хуткасьць, км/г 180
- Крэйсэрная хуткасьць, км/г 125
- Працягласьць палёту, г
- звычайная 3.3
- варыянт з 90 л паліва 7.5
- Хуткапад’ёмнасьць, м/хв 480
- Практычная вышыня, м 4000
- Экіпаж, чел 2