Касьцёл Сьвятога Мікалая (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікольскі касьцёл у Вільні

Касьцёл Сьвятога Мікалая ў Вільні — рымска-каталіцкі касьцёл Віленскага дэканату.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1323 — прывілей Гедзіміна ганзейскім купцам
  • Канец XIV стагодзьдзя — пачатак будаўніцтва мураванага храма
  • 1440 — асьвячоны
  • 1514 — дабудаваны і паўторна асьвячоны
  • 1812 — значна пашкоджаны
  • 1921—1939 — у касьцёле адбываліся службы на беларускай мове
  • 1955, 1988—1989 — рэстаўраваны

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікольскі касьцёл знаходзіцца ў той частцы Вільні, дзе пражывалі нямецкія рамесьнікі і гандляры. Запрошаныя ў княства яшчэ Гедзімінам, яны адразу пачалі будаўніцтва касьцёла. Першапачаткова быў збудаваны драўляны храм. На вельмі раньняй паходжаньне касьцёлу, а найверагодней ён быў першым каталіцкім храмам у Вільні, паказвае недасканаласьць пляну. Вытанчаныя вельмі прыгожыя сотавыя і зорчатыя позьнегатычныя скляпеньні маюць больш позьняе паходжаньне (XVI стагодзьдзе) Першапачатковы гатычны зьнешні выгляд быў вернуты касьцёлу ў выніку рэстаўрацыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Мікалая (Вільня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў