Карэвічы (Івейскі раён)
Карэвічы лац. Karevičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Геранёнскі |
Насельніцтва: | 18 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231338 |
СААТА: | 4229807071 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°4′2″ пн. ш. 25°40′16″ у. д. / 54.06722° пн. ш. 25.67111° у. д.Каардынаты: 54°4′2″ пн. ш. 25°40′16″ у. д. / 54.06722° пн. ш. 25.67111° у. д. |
± Карэвічы |
Карэ́вічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Апіты. Уваходзяць у склад Геранёнскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каро, Кор або Кары (Caro, Kárr, Kari) — імя германскага паходжаньня[2][3][4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтку Квяткоўцы памешчыка Э. Умястоўскага. У 1905 г. 188 жыхароў, 186 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 45 двароў, 196 жыхароў.
У 1921 — 1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 34 двары, 167 жыхароў.
У 1940 г. вёска, 80 двароў, 239 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Сьлесароўскім, з 1958 г. у Кудэйшаўскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Гераненскім сельсаветах Івейскага раёну. У 1950 г. арганізаваны калгас імя С.М.Будзённага. 3 1956 г. у калгасе імя Ф.Э.Дзяржынскага, з 1977 г. у калгасе імя У.І.Леніна. У 1970 г. 127 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Сураж». Працавала крама. У 1999 г. 23 двары, 50 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 50 чалавек
- 2009 год — 18 чалавекі[5]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прыдарожная каплічка ХІХ ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 358.
- ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
- ^ Kárr, Nordic Names
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.