«Карынтыянс» (па-партугальску: Corinthians) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сан-Паўлу, Бразылія, заснаваны ў 1910 годзе. 7-разовы чэмпіён Бразыліі, 3-разовы ўладальнік Кубка Бразыліі, двухразовы пераможца чэмпіянату сьвету сярод клюбаў (2000, 2012), уладальнік Кубка Лібэртадорэс (2012). Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе групай працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, пераважна партугальскага, італьянскага і гішпанскага паходжаньня, у надзеі стварыць народны клюб у горадзе Сан-Паўлу, які зможа канкураваць з элітнымі клюбамі.
«Карынтыянс» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Арэна Карынтыянс», дзе праводзіліся матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2014 году, у тым ліку матч адкрыцьця. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляецца чорны і белы, гэтая камбінацыя выкарыстоўваецца ў форме каманды з 1920 году. Сярод вядомых гульцоў клюбу ўсіх часоў вярта вылучыць Жылмара, Рывэліна, Сакратэса, Віёлу і Рыкардыньнё.