Перайсьці да зьместу

Амэрыканскія Віргінскія астравы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Віргінскія выспы»)
Амэрыканскія Віргінскія астравы
United States Virgin Islands
Сьцяг Амэрыканскіх Віргінскіх астравоў Герб Амэрыканскіх Віргінскіх астравоў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «United in Pride and Hope»
Дзяржаўны гімн: «Virgin Islands March»
Месцазнаходжаньне Амэрыканскіх Віргінскіх астравоў
Афіцыйная мова Ангельская
Сталіца Шарлот Амалія
Найбуйнейшы горад Шарлот Амалія
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Барак Абама
Джон дэ Ёнг
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
202-е месца ў сьвеце
346,36 км²
1
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
191-е месца ў сьвеце
108 448
354/км²
Валюта Даляр ЗША (USD)
Часавы пас
 • улетку
Q (UTC-4)
-4 (UTC-4)
Дамэн верхняга ўзроўню .vi
Тэлефонны код +1340
Мапа Амэрыканскіх Віргінскіх астравоў

Амэрыканскія Віргінскія астравы (па-ангельску: United States Virgin Islands, U.S. Virgin Island) — залежная тэрыторыя Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Цэнтральная Амэрыцы, у Карыбскім моры. Уключаюць тры вялікіх вострава вульканічнага паходжаньня і некалькі каралавых выспачак у паўднёвай частцы архіпэлягу Віргінскіх астравоў. Самыя вялікія астравы гэта Сэнт-Крокс — 207 км², Сэнт-Томас — 83 км² і Сэнт-Джон — 52 км².

Агульная плошча Амэрыканскіх Віргінскіх астравоў складае 344 км². Сталіцай тэрыторыі зьяўляецца горад Шарлот Амалія, які знаходзіцца на высьпе Сэнт-Томас. Асноўны прыбытак тэрыторыі прыносіць турызм. З пачатку 1980-х гадоў колькасьць турыстаў, якія наведваюць астравы складае ад 1,3 да 1,8 млн чалавек у год.

Астравы былі адкрытыя ў 1493 годзе Хрыстафорам Калюмбам. З XVII да XVIII стагодзьдзя астравы былі калянізаваныя Даніяй, у якой яны былі купленыя ў 1917 годзе Злучанымі Штатамі Амэрыкі за 25 млн даляраў. З 1954 году Амэрыканскія Віргінскія астравы атрымалі ўнутраную аўтаномію.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амэрыканскія Віргінскія астравысховішча мультымэдыйных матэрыялаў