Перайсьці да зьместу

Андрэй Сьнітка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Андрэ́й Канстанты́навіч Сьні́тка (1866, места Вільня — 13 сакавіка 1920) — беларускі археоляг, этнограф, краязнавец.

У 1888 скончыў Рыскі палітзхнічны інстытут. З 1909 старшыня Менскага царкоўнага гістарычна-археалягічнага камітэту, узначальваў Менскі царкоўна-археалягічнм музэй. Вёў раскопкі ў Менскім, Барысаўскім і Ігуменскім паветах, у Менску, Тураве, Слуцку, Удзельнічаў у выданьні «Менскай даўніны», у адным з выпускаў якога апісаў дакумэнты Слуцкага Сьвята-Траецкага (Трайчанскага) манастыра і дасьледаваньні ў Тураве. Апісаў Менск XVII ст., склаў радавод слуцкіх князёў Алелькавічаў. У «Менскай даўніне» і ў зборы матэрыялаў для музэю з Аляксандрам Сьніткам супрацоўнічалі А. Паноў, Л. Савелаў, Ісак Сербаў, Д. Скрыпчанка, У. Сразьнеўскі і інш.

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.