Дзьмітры Якуцэня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дзьмітры Якуцэня
Імя пры нараджэньні: Зьміцер Якуцэня
Нарадзіўся: 12 сакавіка 1951 (68 гадоў)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Кавалі, Ружанскі раён Берасьцейскай вобласьці
Заняткі: мастак
Вучоба: Расейскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Герцэна

Дзьмі́тры Васі́льевіч Якуцэ́ня (нар. 12 сакавіка 1951[1], в. Кавалі, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі і расейскі мастак.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзьмітры Якуцэня нарадзіўся ў вёсцы Кавалі Ружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Скончыў школу №54 у Сальску(ru)[2]. У 1971 пераехаў у Ленінград. Навучаўся ў малявальных клясах пры Акадэміі мастацтваў(ru), пасьля скончыў мастацкі факультэт пэдагагічнага інстытуту імя Герцэна(ru).

Выкладаў у мастацкай школе, займаўся дызайнэрскай працай, самастойнай творчай дзейнасьцю.

Удзельнічае ў выставах з 1987 року.

Чалец санкт-пецярбурскага аддзяленьня Саюзу мастакоў Расейскай Фэдэрацыі[3] (1991), маскоўскага Міжнароднага мастацкага фонду (1997).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белые ночи Петербурга(рас.). центр «StArt Академия». Праверана 3 лістапада 2013 г.
  2. ^ Кира Савенко. (6 сьнежня 2010) В село приезжал художник(рас.) Сальск. Информационный портал Праверана 3 лістапада 2013 г.
  3. ^ Секция живописи(рас.) Члены Союза художников. Санкт-Петербургский Союз художников. Праверана 3 лістапада 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]