Зьвяркі
Зьвяркі | |
польск. Zwierki | |
Былая назва: | Бортнікі |
Мясцовая назва: | Зьверкі |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Заблудаў |
Насельніцтва: | 234 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-060 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°3′0″ пн. ш. 23°19′0″ у. д. / 53.05° пн. ш. 23.31667° у. д.Каардынаты: 53°3′0″ пн. ш. 23°19′0″ у. д. / 53.05° пн. ш. 23.31667° у. д. |
Зьвяркі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Зьвяркі́ (па-польску: Zwierki, на мясцовай беларускай гаворцы: Зьверкі́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі каталікі (парафія Апосталаў Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Заблудаве) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьвяркі ўпершыню ўзгадваюцца ў 1744 г., але напэўна існавалі ўжо ў 16 ст. як вёска Бортнікі. Тутэйшыя мужыкі прыналежалі да заблудоўскага графства Радзівілаў і працавалі ў маёнтку ў Камёнцы[2]. Большасьць старых хатаў у Зьвярках не захавалася, так як у 1901 г. амаль уся вёска згарэла[4]. У міжваенны пэрыяд Зьвяркі прыналежалі да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 203 жыхароў (99 каталікоў і 105 праваслаўных, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У выніку пасьляваенных выездаў беларусаў з Польшчы ў Савецкі Саюз Зьвяркі пакінулі 5 сем’яў[2]. З 2008 г. у Зьвярках дзейнічае праваслаўны манастыр Нараджэньня Бохай Маці (паводле традыцыі лічыцца ён пераёмнікам манастыру ў Ружанастоку). Манастыр пачаўся будавацца ў 1996 г. як памятка ўраджэнцу вёскі — Гаўрыілу Беластоцкаму.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гаўрыіл Беластоцкі (1684—1690) — праваслаўны сьвяты мучанік. Кананізаваны ў 1820 Канстантынопальскім патрыярхатам.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 15 верасьня 2015 г.
- ^ а б в Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 47 Праверана 15 верасьня 2015 г.
- ^ Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (Zabłudów) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 15 верасьня 2015 г.
- ^ Bożenna Kalinowska Zwierki (пол.). Kajar. Праверана 15 верасьня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (пол.) Праверана 15 верасьня 2015 г.
|