Залесьсе (Камянецкі раён)
Выгляд
Залесьсе | |
трансьліт. Zalieśsie | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Агародніцкі |
Насельніцтва: | 38 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225081[1] |
СААТА: | 1240848021 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°19′24″ пн. ш. 23°15′32″ у. д. / 52.32333° пн. ш. 23.25889° у. д.Каардынаты: 52°19′24″ пн. ш. 23°15′32″ у. д. / 52.32333° пн. ш. 23.25889° у. д. |
± Залесьсе | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Зале́сьсе[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 48 км на захад ад Камянцу, за 45 км на паўночны захад ад Берасьця, за 13 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток і за 2 км на ўсход ад мяжы з Польшчаю. Уваходзіць у Агародніцкі сельсавет.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Воўчынскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1857: 337 рэвіскіх душ.
- 1890: у складзе Залескай сельскай грамады, якая мела 982 дзесяціны зямельных угодзьдзяў.
- 1897: 66 двароў, 456 жыхароў; дзейнічала хлеба-запасная крама.
- 1921: у складзе Воўчынскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 57 двароў, 237 жыхароў.
- 1932: у чэрвені жыхары вёсак Залесьсе і Мачулішча адмовіліся выконваць дарожныя павіннасьці, аказалі супраціў войту і паліцыі; 28 удзельнікаў хваляваньняў былі арыштаваныя.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Такарскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 74 двары, 486 жыхароў.
- 1945: у Агародніцкім сельсавеце.
- 1948: у пачатковай школе 128 вучняў.
- 1950: у вёсцы дзейнічаў калгас «Ленінскі шлях» (160 чальцоў), працаваў млын.
- 1960: 392 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 304 жыхары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 71 жыхар
- 2005 год — 59 жыхароў[3], 36 двароў
- 2010 год — 38 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 161
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 47
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 47—48.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Залесьсе (Камянецкі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў