Пяскі (Камянецкі раён)
Выгляд
Пяскі | |
трансьліт. Piaski | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Агародніцкі |
Насельніцтва: | 43 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225082[1] |
СААТА: | 1240848061 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°19′33″ пн. ш. 23°23′7″ у. д. / 52.32583° пн. ш. 23.38528° у. д.Каардынаты: 52°19′33″ пн. ш. 23°23′7″ у. д. / 52.32583° пн. ш. 23.38528° у. д. |
± Пяскі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пя́скі[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 41 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 29 км на паўночны захад ад Берасьця і за 11 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Празь вёску праходзіць аўтамабільная дарога Н357 (Агароднікі — Плянта). Пяскі ўваходзяць у Агародніцкі сельсавет, знаходзяцца ў складзе ААТ «Александрыя-Агра».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- у сярэдзіне XIX ст.: вёска ў складзе маёнтку Сьвіцічы ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні, уласнасьць Віслоцкіх.
- 1857: 85 рэвіскіх душ.
- у канцы XIX ст.: вёска Пяскі-Вербы ў Высока-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. Адносілася да Сьвіціцкай сельскай грамады, якая ў 1890 годзе мела пры вёсцы 268 дзесяцінаў сядзібнай і ворыўнай зямлі.
- 1897: 27 двароў, 168 жыхароў.
- 1921: калонія Пяскі ў складзе Высока-Літоўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 15 двароў, 83 жыхары.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Баршчэўскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 184 жыхары.
- 1950: дзейнічаў калгас «Бальшавік» (аб’яднаў 40 двароў, 168 жыхароў).
- 1954: у складзе Агародніцкага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1960: 164 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, у гэтым жа годзе — у калгасе «Дружба».
- 1970: 169 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 55 жыхароў
- 2005 год — 39 жыхароў[3], 24 двары
- 2010 год — 43 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 161
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 78
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 78.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пяскі (Камянецкі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў