Перайсьці да зьместу

Журавель (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Журавель (сузор'е)»)
Журавель
Журавель
Лацінская назва Grus
 · у родным склоне Gruis
 · скарот Gru
Простае ўзьняцьцё 22г
Схіленьне −47°
Квадрант SQ4
Плошча 366 кв. гр. (45-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 28
Зорак з плянэтамі 5
Зорак ярчэй за 3.00m 3
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка α Gru (Альнаір) (1,73m)
Найбліжэйшая зорка Глізэ 832
(16,11 сьв. г., 4,94 пк)
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +34° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу кастрычніка.

Жураве́ль (па-лацінску: Grus) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, якое было прапанавана ў канцы XVI стагодзьдзя.

Зоркі, якія цяпер належаць Жураўлю, раней належалі старажытнаму сузор’ю Паўднёвая Рыба. Арабская назва γ Жураўля — Аль-Данаб — перакладаецца як «хвост» і адлюстроўвае першапачатковае, «рыбнае», паходжаньне зоркі.

Упершыню зоркі гэтай часткі неба былі аднесеныя да асобнага сузор’я Пэтэрам Плянцыюсам, які ўвёў 12 новых сузор’яў паводле назіраньняў падарожнікаў Пітэра Дырксона Кейсэра і Фрэдэрыка дэ Гаўтмана[1]. Упершыню Журавель быў выяўлены на 35-см нябесным глёбусе 1597 (ці 1598) году ў Амстэрдаме, створаным Плянцыюсам і Ёдакусам Хондыем. У нябесным атлясе сузор’е ўпершыню зьявілася ў Ёгана Баера ў ягонай «Уранамэтрыі» 1603 году.

Пэўны час на пачатку XVII стагодзьдзя сузор’е мела альтэрнатыўную назву — Phoenicopterus (па-беларуску: флямінга).[2]

  1. ^ Ridpath & Tirion 2001. С. 152—153.
  2. ^ Phoenicopterus, the flamingo (анг.) // Obsolete Constellations
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Каардынаты: Sky map 22г 00х 00с, −47° 00′ 00″