Флямінга
| Флямінга | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Сапраўдныя шматвузавыя |
| Разьдзел | Двухбакова-сымэтрычныя |
| Падразьдзел | Другаснаротыя |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Надкляса | Чатырохногія |
| Кляса | Птахі |
| Падкляса | Нованёбныя |
| Атрад | Флямінгападобныя |
| Сямейства | Флямінгавыя |
| Род | Флямінга |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Phoenicopterus Карл Лінэй | |
Флямі́нга — род птахаў, які належыць да адзінага нявымерлага з 4 сямействаў атраду флямінгападобных. Мае 4 віды. Пашыраны ў субтропіках і тропіках, акрамя Аўстраліі. Жывуць на мелкаводзьдзях марскіх узьбярэжжаў, салёных азёраў. Утвараюць калёніі (да 25 тыс. пар). Найбольш вядомы Флямінга звычайны (чырванакрыл), які набывае ружовую афарбоўку ад ужываньня чырвоных рачкоў і багавіньня, багатага на каратыноіды[1]. Як залётныя асобныя птушкі адзначаны на Беларусі.
Даўжыня да 150 см, маса да 4,5 кг. Апярэньне рыхпае, мяккае, у дарослых белае з ружовымі адценьнямі да чырвонага, канцы крылаў чорныя. Дзюба вялікая, сагнугая пад вуглом. На языку і краях над- і паддзюб’я рагавыя пласьцінкі, з дапамогай якіх флямінга адцэджваюць з вады і мулу корм (малюскаў, рачкоў, чарвякоў, насеньне і інш.). Шыя і ногі доўгія, пярэднія пальцы з плавальнай перапонкай.
Манагамы. Адкладваюць 1-3 яйцы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Іван Купарвас. Цікавыя факты пра колер (частка 2) // Зьвязда : газэта. — 23 ліпеня 2011. — № 138 (27002). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |