Дзімітар Бербатаў
| Дзімітар Бербатаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 студзеня 1981[1][2][3][…] (45 гадоў) | |
| Рост | 189 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998 | Пірын Благоеўград[d] | 9 (2) |
| 1998—2001 | ЦСКА Сафія | 49 (26) |
| 2001 | Баер Левэркузэн | 7 (6) |
| 2001—2006 | Баер Левэркузэн | 154 (69) |
| 2006—2008 | Тотэнгэм Готспур | 70 (27) |
| 2008—2012 | Манчэстэр Юнайтэд | 108 (48) |
| 2012—2014 | Фулгэм | 51 (19) |
| 2014—2015 | Манака | 38 (13) |
| 2015—2016 | ПАОК | 17 (4) |
| 2017—2018 | Керала Бластэрз[d] | 9 (1) |
| Зборныя | ||
| 1999—2000 | Баўгарыя (да 21)[d] | 3 (3) |
| 1999—2010 | Баўгарыя | 78 (48) |
Дзімітар Іванаў Бербатаў (па-баўгарску: Димитър Иванов Бербатов; нар. 30 студзеня 1981 году, Благоеўград, Баўгарыя) — баўгарскі футбаліст, які выступае на пазыцыі нападніка. Былы гулец нацыянальнай зборнай Баўгарыі, найлепшым бамбардзірам якой і зьяўляецца[4]. Сяміразовы ўладальнік узнагароды «футбаліст году» ў Баўгарыі[5].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бербатаў вырас у спартовай сям’і: ягоны бацька, Іван, быў прафэсійным футбалістам і выступаў за клюбы «Пірын» і ЦСКА Сафія, а ягоная маці, Маргарыта, была прафэсійнай гандбалісткай[6]. У дзяцінстве Бербатаў быў аматарам італьянскага «Міляну», за які выступаў ягоны кумір Марка ван Бастэн[7], але пасьля Эўра-1996 Бербатаў стаў фанатам Элана Шырэра, які выступаў за ангельскі «Ньюкасл Юнайтэд», і нават клаўся спаць у футболцы «Ньюкаслу»[8], марачы калі-небудзь стаць гульцом «сарокаў»[9].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бербатаў пачынаў гуляць у «Пірыне» з Благоеўграду, пакуль яго ня выявіў скаўт і трэнэр сафійскага ЦСКА Дзімітар Пенаў[10]. Свой першы кантракт з клюбам Дзімітар падпісаў у сэзоне 1998—1999, калі яму было 18 гадоў. Разам з клюбам стаў пераможцам Кубку Баўгарыі ў канцы першага сэзону. Падчас наступнага сэзону юнаком Бербатаў зьдзейсьніў сэнсацыю, адзначыўшыся 14 разоў у 27 матчах чэмпіянату краіны. У чэрвені 2000 году гулец быў блізкі да падпісаньня пагадненьня зь «Леччэ» й нават ужо прайшоў мэдычнае абсьледваньне, аднак у апошнюю хвіліну пагадненьне было скасавана[11].
Выступы за зборную
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сакавіку 2010 году завяршыў выступленьні за зборную Баўгарыі, вырашыўшы засяродзіцца на гульнях за клюб[12]. За кар’еру ў зборнай забіў 48 мячоў у 79 гульнях, зьяўляючыся найлепшым бамбардзірам зборнай Баўгарыі за ўсю ейную гісторыю.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бербатаў вывучаў ангельскую мову, праглядаючы мастацкі фільм «Хросны бацька»[13]. Акрамя футболу Дзімітар захапляецца маляваньнем і баскетболам[14]. Бербатаў зьяўляецца спонсарам дзіцячых дабрачынных установаў у Баўгарыі, аказваючы фінансавую падтрымку пяці дзіцячым дамам[15]. Ён таксама плянуе адкрыць футбольную акадэмію ў сваім родным горадзе Благоеўградзе[15].
15 лістапада 2009 году ў Дзімітара й ягонай даўняй сяброўцы Алены нарадзілася дачка, якую назвалі Дэа[16].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ЦСКА Сафія:
- Уладальнік Кубка Баўгарыі: 1999
«Тотэнгэм Готспур»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2008
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2009, 2011
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2009, 2010
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2010, 2011
- Пераможца Клюбнага чэмпіянату сьвету: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dimitar Berbatov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Dimitar Berbatov // FBref (анг.)
- ↑ DIMITAR BERBATOV // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ 9. Dimitar Berbatov. ManUtd.com.
- ↑ Berbatov Wins 7th 'Bulgarian Football Player of the Year' Prize. Novinite.com.
- ↑ Berbatov Supports Bulgarian Nurses in Libya. Bulgaria News
- ↑ Berbatov aiming for third time lucky. UEFA.com
- ↑ Martin Blackburn. Toon-mad Berbatov slept in Shearer shirt. The Sun
- ↑ Toon-mad Berbatov slept in Shearer shirt. South Shields Gazette
- ↑ Bulgaria at EURO 2004: Berbatov. novinite.com
- ↑ Lecce scatenato: dalla Bulgaria arriva Berbatov. La Gazzetta dello Sport
- ↑ Бербатов завершил выступления за сборную Болгарии(недаступная спасылка). soccer.ru
- ↑ Berbatov excels in the spotlight to put Tottenham through. The Independent.
- ↑ Dimitar Berbatov. BBC Sport
- 1 2 How Manchester United star Dimitar Berbatov played his way out of poverty. The Daily Mirror
- ↑ Dimitar Berbatov becomes father of baby girl. USA Today
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце «Манчэстэр Юнайтэд»
- Статыстыка на Soccerbase
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Футбалісты клюбу «Пірын» Благоеўград
- Футбалісты клюбу ЦСКА Сафія
- Футбалісты клюбу «Баер» Левэркузэн
- Футбалісты клюбу «Тотэнгэм Готспур»
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Фулгэм» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Манака»
- Футбалісты клюбу ПАОК Тэсалёнікі
- Футбалісты клюбу «Керала Бластэрз» Кочы
- Футбалісты зборнай Баўгарыі
- Баўгарскія футбалісты