Асьцёр (горад)
Выгляд
| Асьцёр | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Украіна | ||
|---|---|---|---|
| Вобласьць | Чарнігаўская | ||
| Раён | Казялецкі | ||
| Першыя згадкі | 1098 | ||
| Дата заснаваньня | 1098 | ||
| Магдэбурскае права | 1662 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 14,13 км² | ||
| Вышыня НУМ | 111 ± 1 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 50°56′55″ пн. ш. 30°52′52″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 6524 чал. (2009) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +380-4646 | ||
| Паштовы індэкс | 17044 | ||
| КОАТУУ | 7422010400 | ||
| Сайт | osterska-gromada.gov.ua (укр.) | ||
| Асьцёр на мапе Ўкраіны Асьцёр | |||
Асьцёр, Осьцер[1] (па-ўкраінску: Остер) — места ў Казялецкім раёне Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, на сутоках рэчак Дзясны і Асьцёру. Насельніцтва каля 6 тысяч чал.
Знаходзіцца за 43 км ад чыгуначнай станцыі Бобрык на лініі Кіеў — Бахмач. Прыстань.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1098: першыя згадкі ў Аповесьці мінулых часоў.
- ХII стагодзьдзе: фартэцыя Пераяслаўскага княства, зваўся городцом Вострьским.
- 1240: пацярпеў ад набегу Арды.
- 1356: увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1471: у Кіеўскім ваяводзтве.
- пачатак ХVI стагодзьдзя: перайшоў у валоданьне віленскага ваяводы А. Гаштольда, які збудаваў у месьце магутны замак і шэраг храмаў.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі апынуўся ў Каралеўстве Польскім, цэнтар староства.
- 1635: у Чарнігаўскім ваяводзтве.
- 1662: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1667: згодна з Андрусаўскім замірэньнем трапіў пад уладу Маскоўскай дзяржавай.
- 1802: у Чарнігаўскай губэрні.
- 1803: цэнтар павету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1896 год — 4752 чал. (2362 мужчынаў і 2390 жанчын), зь іх паводле стану: шляхты 89, ганаровых грамадзянаў і купцоў 167, духоўнага стану 21, мяшчанаў 3791, вайсковага стану 428, сялянаў 219, іншых станаў 37; пводле вызнаньня: праваслаўных 3580, раскольнікаў 62, каталікоў 25, пратэстантаў 14, юдасітаў 1013, магамэтанаў 18, іншых вызнаньняў 40.[2]
- 2009 год — 6524 чал.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарадзішча
- Уваскрэсенская царква (1845—1857)
- Юрава бажніца (ХІ ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя й гісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1953. — 24 с.
- ↑ Остер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ostr // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 667—674
- Остер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.