Перайсьці да зьместу

Эйс Вэнтура: Вышук хатніх жывёлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эйс Вэнтура: Вышук хатніх жывёлаў
па-ангельску: Ace Ventura: Pet Detective
Жанр кінакамэдыя[1][2], баявік[d], гомасэксуалізм у кіно і фільм пра амэрыканскі футбол[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Дон Цымэрман[d]
Вытворчасьць Warner Brothers[d]
Распаўсюд InterCom[d], Warner Brothers[d], Microsoft Store[d] і Netflix
Дата выхаду 4 лютага 1994[8], 26 траўня 1994[9] і 20 траўня 1994[10]
Працягласьць 83 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Наступны Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода
Старонка на IMDb

«Эйс Вэнтура: Вышук хатніх жывёлаў» (па-ангельску: Ace Ventura: Pet Detective) — амэрыканскі камэдыйны фільм 1994 году з Джымам Керы ў ролі Эйс Вэнтуры, дэтэктыва, які вышуквае жывёлаў. Гэтаму герою даручана знайсьці выкрадзены талісман дэльфіна клюбу па амэрыканскім футболе «Маямі Долфінз». Рэжысэрам фільма стаў Том Шэд’як, які напісаў сцэнар разам з Джэкам Бэрнштэйнам і Джымам Керы. У фільме здымаліся таксама Кортні Кокс, Тон Лок, Шон Янг і былы абаронца клюбу «Маямі Долфінз» Дэн Марына. Акрамя таго, у фільме эпізадычна зьяўляецца дэт-мэтал-гурт Cannibal Corpse.

Кампанія Morgan Creek Productions спрадусавала фільм зь бюджэтам у 15 мільёнаў даляраў, а кампанія Warner Bros. выпусьціла яго ў лютым 1994 году. У пракаце ў ЗША і Канадзе фільм атрымаў 72,2 мільёнаў даляраў збораў, а ў іншых тэрыторыях — 35 мільёнаў даляраў, што склала 107,2 мільёнаў даляраў агулам. У цэлым кінастужка атрымала нэгатыўныя водгукі крытыкаў. У дадатак да фільму на наступны год выйшаў працяг гісторыі пад назвай «Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода». Акрамя таго выходзіў мультыплікацыйны тэлесэрыял пра прыгоды Эйс Вэнтуры, а потым выйшаў і асобны тэлефільм-працяг «Эйс Вэнтура малодшы: Вышук хатніх жывёлаў».

Эйс Вэнтура ёсьць эксцэнтрычным, неардынарным прыватным дэтэктывам, які жыве ў Маямі і спэцыялізуецца на вышуку прыручаных жывёлаў. Ён змагаецца з аплатай арэнднай платы і часта зьдзекуецца з паліцэйскага пастарунку Маямі на чале зь лейтэнантам Люісам Эйнгорнам, які лічыць Вэнтуру няздольным. За два тыдні да таго, як клюб па амэрыканскім футболе «Маямі Долфінз» згуляе ў Супэркубку, іхны талісман, афаліна па мянушцы Сьняжынка, быў выкрадзены. Мэліса Робінсан, галоўны спэцыяліст прэсавай службы клюбу, наймае Вэнтуру, каб той знайшоў Сьняжынку.

Шукаючы ў акварыюме Сьняжынкі падказкі, Вэнтура знаходзіць рэдкі аранжавы камень бурштыну з высечаным трохкутнікам, які ён прызнае часткай кальца, якое атрымалі чэмпіёны НФЛ 1984 году. Эйс падазрае, што мільярдэр Рональд Кэмп мог скрасьці Сьняжынку, бо ён вядомы тым, што зьбірае экзатычных жывёлаў праз падазроныя крыніцы. Вэнтура і Мэліса пракрадаюцца да вечарыны Кэмпа, дзе Вэнтура прымае акулу за Сьняжынку, але акуля амаль яго не зьядае. Кэмп просіць прабачэньня і паціскае руку Вэнтуры, які выяўляе на ​​адным з пальцаў Кэмпа колца з бурштынавым каменем, ідэнтычным знойдзенаму Вэнтурай. Выключаючы Кэмпа, бо ён не страціў бурштынавага каменя, Вэнтура прыходзіць да высновы, што выкрадальнік дэльфіну ёсьць адзін з гульцоў клюбу пераможнага 1984 году, і, магчыма, ён выкраў Сьняжынку і спрабуе вызначыць вінаватага па іхных кольцах.

Пасьля выхаду фільму «Los Angeles Times» паведаміла, што ня так шмат крытыкаў было зачаравана подзьвігамі Эйс Вэнтуры, а некалькі зь іх заявілі, што гумар фільму неспагадлівы, безразважна пахабны і гамафобскі[11]. «Эйс Вэнтура: Вышук хатніх жывёлаў» у цэлым атрымаў дрэнныя водгукі крытыкаў паводле агрэгатара аглядаў Metacritic, які 6 з 14 аглядаў ацаніў як нэгатыўныя. Гэта дало фільму агульны бал 37 з 100 магчымых[12]. Паводле парталу аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае сярэдні рэйтынг у 4,64/10.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]