Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода
| Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода | |
| па-ангельску: Ace Ventura: When Nature Calls | |
| Жанр | кінакамэдыя[1][2][3] |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | |
| Прадусар | |
| У ролях | |
| Кампазытар | |
| Апэратар | |
| Мантаж | Малкальм Кэмпбэл[d] |
| Вытворчасьць | Warner Brothers[d] і Warner Bros. Pictures[d] |
| Распаўсюд | InterCom[d] і Netflix |
| Дата выхаду | 10 лістапада 1995[10] і 14 сьнежня 1995[11] |
| Працягласьць | 94 хвіліна |
| Краіна | |
| Мова | ангельская |
| Прыбытак | 212 385 533 $[12] |
| Папярэдні | Эйс Вэнтура: Вышук хатніх жывёлаў |
| Наступны | Ace Ventura Jr.: Pet Detective[d] |
| Старонка на IMDb | |
«Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода» (па-ангельску: Ace Ventura: When Nature Calls) — амэрыканскі дэтэктыўны камэдыйны фільм 1995 году і працяг фільму «Эйс Вэнтура: Вышук хатніх жывёлаў» (1994). Джым Керы паўтарае ролю галоўнага героя Эйса Вэнтуры, дэтэктыва, які спэцыялізуецца на вышуку прыручаных жывёлаў і жывёлаў, якія знаходзяцца ў няволі, і быў выкліканы ў Афрыку, каб знайсьці зьніклага кажана, але якім, па сутнасьці, Вэнтура грэбуе. Ен Макніс, Сайман Кэлаў і Сафі Оканэда таксама зьняліся ў фільме. Томі Дэйвідсан зьяўляецца ў фільме ў ролі камэо. Сцэнарыстам і рэжысэрам фільму стаў блізкі сябар Кэры Стыў Одэкэрк, які таксама супрацоўнічаў у вытворчасьці і быў кансультантам першага фільму.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Гімалаях пасьля няўдалай выратавальнай місіі янот гіне, Эйс Вэнтура (Джым Керы) паддаецца цяжкай дэпрэсіі і далучаецца да тыбэцкага манастыра. Пасьля акрыяньня да яго зьвяртаецца Фултан Грынўол (Ен Макніс), брытанскі карэспандэнт, які працуе ў консульстве правінцыі ў выдуманай афрыканскай краіне Нібія. Паколькі Эйс вельмі дакучае прадстаўнікам манастыра, вялікі абат дамагаецца, каб Эйс зьехаў і выправаджвае яго разам з Грынўолам.
Грынўол падвяргаецца сумніўным паводзінам Вэнтуры, калі ён пачынае імітаваць розныя шлюбныя заклікі ў самалёце, а таксама калі Вэнтура неабачліва кіруе самаходам у афрыканскіх джунглях. Грынўол хоча, каб Вэнтура знайшоў вялікага белага кажана, сьвятую жывёлу карэннага племені вачаці, якая зьнікла неўзабаве пасьля таго, як прынцэса вачаці была прапанаваная ў якасьці нявесты прынцу вачуту, каб замацаваць мір паміж плямёнамі. Пасьля прыбыцьця ў Нібію і сустрэчы з консулам Вінсэнтам Кэдбі (Сайман Кэлаў) Эйс пачынае расьсьледаваньне, але дзеля дасягненьня посьпеху ён павінен пераадолець страх перад кажанамі.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 25% на аснове 28 аглядаў, зь сярэднім рэйтынгам 4,2/10. Крытычны кансэнсус сайту абвяшчае, што працяг першага фільму добра паказвае зьмяншэньня прыбытковасьці касавых сбораў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 http://www.metacritic.com/movie/ace-ventura-when-nature-calls
- 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0112281/
- ↑ https://www.filmaffinity.com/en/film557766.html
- 1 2 3 http://stopklatka.pl/film/ace-ventura-zew-natury
- 1 2 3 http://www.interfilmes.com/filme_12502_Ace.Ventura.Um.Maluco.na.Africa-(Ace.Ventura.When.Nature.Calls).html
- 1 2 3 http://www.adorocinema.com/filmes/filme-15077/
- 1 2 3 4 5 6 7 8 http://www.imdb.com/title/tt0112281/fullcredits
- 1 2 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=15077.html
- ↑ Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ↑ выгрузка зьвестак Freebase — Гугл.
- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода на сайце Internet Movie Database (анг.)
- Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода на сайце AllMovie (анг.)
- Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода на сайце Rotten Tomatoes (анг.)