Данецкая народная рэспубліка
Данецкая народная рэспубліка | |
па-расейску: Донецкая народная республика | |
Сьцяг групоўкі ДНР | |
Іншыя назвы: |
Новарасея, Данецкая рэспубліка |
---|---|
Ідэалёгія: |
расейскі нацыяналізм(uk), Расейскі фашызм, расейскі нэанацызм(uk), расейскі імпэрыялізм |
Этнічная прыналежнасьць: | расейцы і іншыя |
Лідэры: | Ігар Гіркін, Аляксандар Захарчанка |
Штаб-кватэра: | Данецк, раней Славянск, да 2014 г. Макееўка (Украіна) |
Актыўная ў: | асобных раёнах Данецкай вобласьці |
Дата фармаваньня: | ў спэцыяльных лягерах ФСБ і ГРУ(en) з 2008 г. |
Хаўрусьнікі: | Узброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі |
Удзел у канфліктах: | супраць Узброеных сіл Ўкраіны |
«Дане́цкая наро́дная рэспу́бліка» (рас. Донецкая народная республика, укр. Донецька народна республіка) — тэрарыстычная арганізацыя[1], якая з красавіка 2014 году ажыцьцяўляе забойствы, катаваньні, выкраданьне і запалохваньне людзей у Данецкай вобласьці Ўкраіны[2] дзеля ўсталяваньня ўлады над мясцовым насельніцтвам і ставіць за мэту выхад са складу Ўкраіны й наступны пераход вобласьці ад Украіны ў склад Расеі[3]. 28 красавіка Служба бясьпекі Ўкраіны ўстанавіла, што завадатарам тэрарыстаў ёсьць палкоўнік Галоўнай выведвальнай управы Расеі Ігар Гіркін(uk) зь мянушкай Стралкоў (або Стралок), які 26 лютага прыляцеў ва Ўкраіну з Масквы[4].
Храналёгія падзеяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя Данецку, па стане на 14 красавіка тэрарысты ўзялі пад свой кантроль урадавыя будынкі ў іншых гарадах у межах вобласьці, у тым ліку Марыюпаль, Горлаўка, Славянск, Краматорск, Янакіева, Макееўка, Дружкоўка і Жданаўка. З захопленага 11 красавіка Славянску тэрарысты, у тым ліку жыхары і грамадзяне Расеі (расейцы і чачэнцы), цягам больш як 2 месяцаў вывозілі дзяўчатаў на свой блёкпост ля гораду, дзе тых гвалцілі і пасьля забівалі. Падначалены расейцу Гіркіну Канстанцін Мацьвейчанка расстрэльваў мірных жыхароў, якія супрацівіліся рабунку[5].
Станам на 6 ліпеня 2014 году канстытуцыйны лад Украіны адноўлены на паўночным захадзе й поўдні Данецкае вобласьці, захопленых раней баевікамі ДНР з удзелам наймітаў з Расеі, Сэрбіі й Польшчы. На цяперашні час пад кантролем узброеных сэпаратыстаў застаецца ўсход цэнтральнае часткі Данецкае вобласьці, пасьпяхова ажыцьцяўляецца вяртаньне канстытуцыйнага ладу на ўсходзе Данецку. Пры канцы жніўня намеціўся пэўны наступ сэпаратыстаў пры дапамозе Расеі.
17 ліпеня з тэрыторыі, кантраляванай баевікамі ДНР, было зьдзейсьненае зьбіцьцё пасажырскага Boeing-777. Паводле папярэдніх зьвестак зьбіцьцё адбылося пры дапамозе тэхнічных сродкаў, атрыманых баевікамі з Расеі.
19 ліпеня ад удзелу ў самаабвешчаных структурах ДНР адмовіўся г. зв. сьпікер ДНР Аляксандар Барадай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узьнікла як арганізацыя пад назовам Данецкая рэспубліка ў 2006 годзе. У 2008 г. суд забараніў яе за замах на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і на зрынаньне дзяржаўнай улады. Аднак у 2009 г. арганізацыя адчыніла ў Данецкай вобласьці вайсковыя лягеры з поўным камплектам баявой зброі. Адзін зь лягераў месьціўся ў горадзе Макееўка. У 2014 г. зьмяніла назоў на сучасны[6].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Латышы будуць страляць // Беларуская Салідарнасьць, 15 верасьня 2014 г. Праверана 17 верасьня 2014 г.
- ^ Самаабвешчаныя рэспублікі на ўсходзе Ўкраіны прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі // Белсат, 16 траўня 2014 г. Праверана 3 чэрвеня 2014 г.
- ^ Данецкая народная рэспубліка абвясьціла сябе сувэрэннай дзяржавай // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 траўня 2014 г. Праверана 3 чэрвеня 2014 г.
- ^ СБУ назвала сапраўднае прозьвішча галоўнага расейскага дывэрсанта ва Ўкраіне // Эўрарадыё, 28 красавіка 2014 г. Праверана 3 чэрвеня 2014 г.
- ^ «ЛігаБізнэсІнфарм». На блокпасце дзяўчат гвалцілі, забівалі // Белсат, 28 ліпеня 2014 г. Праверана 11 сакавіка 2014 г.
- ^ Баевікоў ДНР рыхтавалі яшчэ пяць гадоў назад // Наша Ніва, 20 ліпеня 2014 г. Праверана 21 ліпеня 2014 г.