Азоўсталь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азоўсталь
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства і закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1933
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна чорная мэталюргія
Прадукцыя чыгун, сталь, каменнавугальны кокс[d], вапна[d] і рэйка
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Метінвест[d]

Азо́ўсталь (па-ўкраінску: Азовсталь) — мэталюргічны камбінат ва Ўкраіне. Знаходзіцца ў Марыюпалі на беразе Азоўскага мора ў вусьці ракі Кальміўс. Быў манапалістам ва Ўкраіне па выпуску некаторых відаў мэталяпракату. Штогод вырабляў 6 млн т чыгуну, 7 млн т сталі, 4, 5 млн т пракату, 1, 5 млн т аглямэрату. Агульны аб’ём вытворчасьці (2004) — 9,28 млрд грн ($1,8 млрд). Значна пашкоджаны падчас вайны паміж Расеяй і Ўкраінай у 2022 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 жніўня 1933 году ў шэсьць гадзін і дзевятнаццаць хвілін доменная печ № 1 новага заводу выдала першы чыгун[2]. Першым кіраўніком будучага мэталюргічнага гіганту быў Я. С. Гугель, які разам з кіраўніком КП(б)У С. В. Касіёрам даваў запуск домне.

7 верасьня 1943 году, перад адыходам нямецкіх войскаў з гораду, завод «Азоўсталь» быў практычна цалкам зьнішчаны[2], былі ўзарваны асноўныя аб’екты[3] — доменныя і мартэнаўскія печы, абсталяваньне параэлектрапаветранадзімальнай станцыі, зьнішчаны коксавыя батарэі коксахімічнага заводу. На тэрыторыі «Азаўсталі» не было энэргазабесьпячэньня, не працаваў транспарт. Агульная шкода, нанесеная заводу, склала 204 млн рублёў[4].

У 1948—1953 гадах пабудавалі комплекс пракатных цэхаў, арыентаваных на вытворчасьць рэек і буйных фасонных профіляў пракату. «Азоўсталь» стаў прадпрыемствам з поўным мэталюргічным цыклям.

Другая чарга разьвіцьця камбінату пачалася з запускам тоўсталіставога стану 3600 (1973). У 1977 годзе запусьцілі кісляродна-канвэктарын цэх, у 1981 годзе — электрасталеплавільны.

Вайсковы канфлікт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 красавіка 2022 году расейскія войскі пачалі штурм прадпрыемства[5]. Камбінат быў практычна цалкам разбураны расейскімі авіяналётамі і артабстрэламі падчас баёў за Марыюпаль[6][7]. Прадпрыемства са шматлікімі падземнымі сховішчамі стала апошнім пунктам абароны Марыюпаля ўкраінскімі вайскоўцамі. Разам зь імі там хаваліся сотні цывільных жыхароў гораду. Частка іх была эвакуіравана напачатку траўня, аднак па стане на 10 траўня там заставалася каля 100 мірных жыхароў.

Намесьнік камандзіра палку «Азоў» Сьвятаслаў Паламар заклікаў 12 траўня ўсіх лідэраў сьвету і чалавецтва дапамагчы ўратаваць абаронцаў Марыюпалю[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б http://interfax.com.ua/news/economic/418434.html
  2. ^ а б Ждановский металлургический завод «Азовсталь» им. Серго Орджоникидзе // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 9. — М., «Советская энциклопедия», 1972. — С. 129.
  3. ^ История Великой Отечественной войны Советского Союза, 1941—1945. / редколл., П. Н. Поспелов и др. том 3. — М., Воениздат, 1961. — С. 444.
  4. ^ Е. Д. Черных. Золотое дно (Жданов, 1969—1972) // Особая моя земля. — М., «Известия», 1972. — С. 183—192.
  5. ^ Окупанти почали штурм "Азовсталі". Це основний осередок опору в Маріуполі (рас.) Праверана 2022-04-19 г.
  6. ^ «Завод «Азовсталь» розбомблений та знищений практично повністю» – «Азов» (укр.) Праверана 2022-04-19 г.
  7. ^ Окупанти майже повністю знищили завод Маріуполя "Азовсталь", - "Азов" (рас.) Праверана 2022-04-19 г.
  8. ^ «Малая, мы наўрад ці пабачымся». Аточаныя расейскім войскам абаронцы Марыюпалю разьвітваюцца са сваімі блізкімі, Радыё Свабода, 12-05-2022

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]