Расейская акупацыя Данецкай вобласьці
Расейская акупацыя Данецкай вобласьці — гэта ваенная акупацыя, якая працягваецца ва Ўкраіне, якая пачалася 7 красавіка 2014 году, калі частка вобласьці была акупаваная расейскай арміяй і сэпаратысцкімі сіламі й перайшла пад кантролю Данецкай народнай рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтар вобласьці — Данецк; аднак яго абласная дзяржаўная адміністрацыя была часова перанесена ў Краматорск з-за працяглай расейска-ўкраінскай вайны.[1]
Акупацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акупацыя пачалася з уварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Данбаса ў красавіку 2014 года пасля акупацыі і анэксіі(en) Крыма Расейскай Федэрацыяй, шэрагу прарасейскіх выступаў ва Украіне і абвяшчэння «дзяржаўнага суверэнітэту» ДНР.
Ваенныя дзеяньні на Данбасе пачаліся 12 красавіка 2014 году, калі расейскія падразьдзяленьні пад кіраўніцтвам афіцэраў спэцслужбаў РФ захапілі ўкраінскія гарады Славянск, Краматорск і Дружкаўка, дзе расейскія дывэрсанты ўзброілі мясцовых калябарантаў зброяй, захопленай у Міністэрства ўнутраных справаў і прымалі іх у свае шэрагі. Ва ўмовах несупраціву мясцовых сілавікоў Украіны, а часам і адкрытага ўзаемадзеяньня,[2] невялікія дэсантна-штурмавыя атрады расейскіх дыверсантаў у наступныя дні ўзялі пад кантролю Горлаўку й іншыя гарады Данецкай і Луганскай абласьцей.
21 лютага 2022 году прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнаньні ДНР і ЛНР, а таксама падпісаў пагадненьні аб дружбе, супрацоўніцтве й дапамозе з рэспублікамі. Указы, у прыватнасьці, прадугледжваюць, што ўзброеныя сілы РФ павінны будуць «забясьпечваць падтрыманьне міру» на тэрыторыі ДНР і ЛНР да заключэньня пагадненьняў аб дружбе, супрацоўніцтве й узаемадапамозе.[3]
Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 лютага 2022 году кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што права на сувэрэнітэт павінна паважацца ў адносінах да дзяржаваў, якія прадстаўляюць усіх людзей, якія пражываюць на іх тэрыторыі. На яго думку, з 2014 году Ўкраіна не адносіцца да такіх краінаў. У той жа дзень пагадненьні аб прызнаньні, супрацоўніцтве й узаемадапамозе рэспублік Данбаса ратыфікавалі абедзьве палаты Фэдэральнага сходу РФ, Дзярждума й Савет Фэдэрацыі, а таксама парлямэнты ДНР і ЛНР.[4][5]
Ресейская Фэдэрацыя й ДНР спрабавалі замацаваць сваю акупацыю на ўсходзе Ўкраіны палітычнымі й эканамічнымі сродкамі, верагодна, спрабуючы інтэграваць гэтыя тэрыторыі ў існуючыя сэпаратысцкія рэспублікі ці стварыць новыя.[6] З іншага боку, украінскія мірныя жыхары пачалі арганізоўваць рухі супраціву.[7]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Расейская акупацыя Ўкраіны(en)
- Расейская акупацыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля
- Расейская акупацыя Жытомірскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Запароскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Кіеўскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Луганскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Мікалаеўскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Сумскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Харкаўскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Хэрсонскай вобласьці(en)
- Расейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьці
- Востраў Зьмяіны падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну(en)
- Анэксыя Крыма Расейскай Федэрацыяй(en)
- Анэксыя Паўднёвай і Ўсходняй Украіны Расейскай Федэрацыяй(en)
- Дзень супраціву акупацыі Крыма й Сэвастопаля(en)
- Расейска-ўкраінская вайна
- Блякада ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў
- Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)
- Расейская акупацыя Беларусі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kikhtenko to move Donetsk administration to Kramatorsk and to leave power structures in Mariupol Архівавана 19 кастрычніка 2017 году. Mirror Weekly, mw.ua
- ^ Видео публикуется впервые - милиция и боевики в Донецке Архіўная копія ад 2017-05-31 г. Праверана 2017-05-29 г.
- ^ Путин поручил российским военным обеспечить поддержание мира в ДНР и ЛНР // РБК, 22.02.2022
- ^ Госдума ратифицировала договор о признании, сотрудничестве и взаимопомощи республикам Донбасса
- ^ Совет Федерации ратифицировал договор о признаии, сотрудничестве и взаимопомощи республикам Донбасса
- ^ Ukraine Invasion Update 25. Institute for the Study of Warfare (5 травня 2022).
- ^ Russian Offensive Campaign Assessment, April 24. Institute for the Study of Warfare (24 квітня 2022).