Прывід Кіева
Выгляд
| Прывід Кіева Привид Києва | |
| Прыналежнасьць | Украіна |
|---|---|
| Род войскаў | Паветраныя сілы Ўкраіны[d] і вайскова-паветраныя сілы |
| Бітвы/войны | |
Пры́від Кі́ева (укр. Привид Києва) — украінскі салдат, лётнік-ас, які зьбіў 6 расейскіх самалётаў 24 лютага 2022 году ў бітве за Кіеў[1][2]. Агулам на 28 лютага ён зьбіў 15 самалётаў акупантаў[3].
Прывід Кіева — лётнік МіГ-29 за першыя 30 гадзінаў расейскага ўварваньня ва Ўкраіну атрымаў 6 паветраных перамог у небе над Кіевам: зьбіў 2 самалёты Су-35, 2 самалёты Су-25, 1 самалёт Су-27 і МіГ-29[4][5].
25 лютага Міністэрства абароны Ўкраіны на сваіх старонках у сацыяльных сетках выказала здагадку, што Прывід Кіева можа быць адным з дасьведчаных лётнікаў вайсковага запасу, якія хутка вярнуліся ў шэрагі Ўзброеных сілаў па ўварваньні супраціўніка[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Адзін украінскі лётчык зьбіў шэсьць расейскіх самалётаў (рас.) Праверана 2022-02-26 г.
- ↑ ”Прывід Кіева”: лётнік МіГ-29 атрымаў 6 паветраных перамог над акупантам за 30 гадзінаў (укр.) Праверана 2022-02-26 г.
- ↑ Орлова В. «Привид Києва» знищив вже 15 ворожих літаків, УНІАН, 28 лютага 2022 г.
- ↑ Прывід Кіева, меская легенда Ўкраіны пра лётніка-аса-героя (анг.) Праверана 2022-02-26 г.
- ↑ Прывід Кіева: непацьверджаны ўкраінскі лётчык МіГ-29 запісаў шэсьць забойстваў (бел.) Праверана 2022-02-24 г.
- ↑ Авіяцыя Дзясяткі вопытных ваенных лётчыкаў вяртаюцца ў ВПС (укр.) Праверана 2022-02-26 г.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|