Крыстыян Фукс
Крыстыян Фукс | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 красавіка 1986 (33 гады) Нойнкірхэн, Аўстрыя | |
Рост | 186 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лэстэр Сіці | |
Нумар | 28 | |
Моладзевыя клюбы | ||
1992—2000 2000—2002 |
Пітэн Гамбургер Вінэр Нойштэтэр | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2003 2003—2008 2008—2010 2010—2011 2011—2015 2015— |
Вінэр Нойштэтэр Матэрсбург Бохум Майнц Шальке 04 Лэстэр Сіці |
12 (0) 140 (12) 53 (6) 31 (0) 99 (4) 32 (0) |
Зборныя | ||
2006— | Аўстрыя | 76 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Крыстыян Фукс (па-нямецку: Christian Fuchs; нарадзіўся 7 красавіка 1986 году, Нойнкірхэн, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст, левы абаронца клюбу «Лэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец футбольных школаў клюбаў «Пітэн Гамбургер» з гораду Пітэн і «Вінэр-Нойштэтэр» з гораду Вінэр-Нойштат. Прафэсійную кар’еру пачаў у 2003 годзе ў клюбе «Матэрсбург», за які згуляў 140 матчаў, забіў 12 мячоў і двойчы стаў фіналістам Кубка Аўстрыі. У чэрвені 2008 году пасьля Эўра-2008 перайшоў у нямецкі «Бохум». 6 чэрвеня 2011 году Фухс перайшоў у «Шальке 04», падпісаўшы кантракт на 4 гады.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныя сваёй краіны. У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Аўстрыі дэбютаваў 23 траўня 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі. Удзельнік чэмпіянату Эўропы 2008 году, на якім згуляў 1 матч: 16 чэрвеня супраць зборнай Нямеччыны.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыстыян Фукс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў