Гудзевічы
Выгляд
| Гудзевічы лац. Hudzievičy / Gudzievičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Мастоўскі |
| Сельсавет | Гудзевіцкі |
| Першыя згадкі | 1539 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°22′25″ пн. ш. 24°10′16″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 732 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1515 |
| СААТА | 4240813016 |
| Нумарны знак | 4 |
| Гудзевічы на мапе Беларусі ± Гудзевічы | |
Гу́дзевічы[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Верацейкі. Цэнтар сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуда або Года (Gudo, Godo) — імя германскага паходжаньня[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1863 годзе ў вёсцы адкрылі народную вучэльню. У 1886 годзе вёска стала цэнтрам воласьці Гарадзенскага павету. Існавалі вінакурны завод, вятрак, піцейны дом, народная вучэльня (96 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак), праваслаўная царква.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1886 год — 172 жыхары, 15 дамоў
- 1971 год — 201 жыхары, 61 дом
- 1997 год — 662 жыхары, 196 дамоў
- 2001 год — 727 жыхароў, 231 дом
- 2009 год — 732 жыхароў[1]
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Музэй беларускай літаратуры і этнаграфіі, што ўтрымлівае каля 14 тысячаў розных экспанатаў[4]. Створаны беларускім краязнаўцам і пэдагогам Алесем Белакозам
- Царква Нараджэньня Божай Маці (1877 (1852?))
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзіба Міклашэвічаў
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Алесь Белакоз (1928—2016) — беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 279.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 659—660.
- ↑ Музей беларускай літаратуры і этнаграфіі