Перайсьці да зьместу

Царква Раства Багародзіцы (Гудзевічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Храм
Царква Раства Багародзіцы
КраінаБеларусь
ВёскаГудзевічы
Каардынаты53°22′05,29″ пн. ш. 24°10′43,26″ у. д.HGЯO
Канфэсіяправаслаўе і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Тып будынкарэтраспэктыўна-расейскі стыль
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Аўтар праектуВіктар Міхаэліс[d]
Дата заснаваньня1852
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Раства Багародзіцы (Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква) — праваслаўны храм у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-расейскага стылю.

Пабудаваная ў 1877 годзе з цэглы. Праект храму распрацаваны ў 1866 годзе архітэктарам Уласавым, але ня быў зацьверджаны, і ў 1873 годзе архітэктар І. М. Фардон склаў новы праект царквы на 700 чалавек. У 1909 годзе архітэктар Срок выканаў праект званіцы[1].

Вырашана прамавугольным аб’ёмам, франтальны фасад якога завершаны двух’яруснай чацтверыковай званіцай пад шатром з макаўкай (прыбудавана замест драўлянай). Галоўны ўваход вырашаны старажытнарасейскім рундуком на здвоеных калёнах-дыньках. У тым жа стылі і кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў.

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 1938, арк. 16.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]