Алег Белаконеў
Алег Белаконеў | |
Олег Белоконев | |
2014 — 2019 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 траўня 1965 (59 гадоў) Барабаш, Хасанскі раён, Прыморскі край, РСФСР, СССР |
Партыя: | |
Адукацыя: | Омская вышэйшая агульнавайсковая камандная вучэльня імя Фрунзэ |
Узнагароды: | |
Але́г Аляксе́евіч Белако́неў (нар. 15 траўня 1965, Барабаш, Прыморскі край Расеі) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў (2014—2019), першы намесьнік Міністра абароны (2014—2019), з 2019 году ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У 2011 годзе атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі званьне генэрал-маёра.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1987 годзе з адзнакай скончыў Омскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню імя Фрунзе і атрымаў накіраваньне на службу ў войска. Вайсковую службу праходзіў на пасадах камандзіра ўзвода кіраваньня гаўбічнай артылерыйскай батарэі, камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, намесьніка камандзіра, камандзіра мотастралковага батальёна.
У 1999 годзе скончыў з адзнакай і залатым мэдалём — Вайсковую акадэмію Рэспублікі Беларусь. Працягнуў службу на пасадах начальніка штаба — намесьніка камандзіра мотастралковага палка, намесьніка камандзіра, камандзіра асобнай мэханізаванай брыгады, намесьніка вайсковага камісара Гарадзенскага абласнога вайсковага камісарыята, першага намесьніка начальніка управы сілаў спэцыяльных апэрацыяў Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў, намесьніка камандуючага войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня.
2 сьнежня 2003 году атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі званьне палкоўніка, 22 лютага 2011 году — генэрал-маёра.
У 2010 годзе скончыў з адзнакай і залатым мэдалём факультэт Генэральнага штаба Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь і атрымаў прызначэньне на пасаду камандуючага сіламі спэцыяльных апэрацыяў Узброеных Сілаў.
З 11 студзеня 2014 да 2019 году — начальнік Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў — першы намесьнік Міністра абароны.
У 2019 годзе трапіў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га скліканьня, дзе стаў старшынём Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы. На гэтай пасадзе адзначыўся законапраектам пра крымінальны перасьлед за заклікі да санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі[1].
У снежні 2022 году трапіў пад санкцыі Канады[2].
Заклік да масавых забойстваў беларусаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 кастрычніка 2021 году ў час пратэстаў у Беларусі супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня з спасылкай на кіраўніка Расеі Ўладзімера Пуціна заявіў, што за аднаго загінулага супрацоўніка КДБ трэба забіць 20 або 100 чалавек[3]:
У якіх сем’ях выхоўваліся гэтыя людзі? Я лічу, мы занадта мякка абыходзімся зь імі і да іх падобнымі. Чамусьці яны дзеюць па-за межамі закону, а мы стараемся ўсё рабіць паводле закону. Паводле закону зь імі размаўляць, паводле закону іх пераконваць, паводле закону іх угаворваць. А трэба, як Пуцін сказаў, мачыць у сарціры ўсіх: за аднаго – 20, 100… Каб не было панадна нікому. Можа быць, груба, але шчыра.
Арыгінальны тэкст (рас.)
В каких семьях воспитывались эти люди? Я считаю, мы слишком мягко поступаем с ними и им подобными. Почему-то они действуют вне рамок закона, а мы стараемся все делать по закону. По закону с ними беседовать, по закону убеждать, по закону их уговаривать. А надо, как Путин сказал, мочить в сортире всех: за одного 20, 100… Чтобы не было неповадно никому. Может грубо, но искренне.
|
||
Нямецкі гісторык беларускага паходжаньня Аляксандар Фрыдман, які працуе ў Цэнтры антрапалягічных дасьледаваньняў музэяў і спадчыны пры Інстытуце эўрапейскай этналёгіі Бэрлінскага ўнівэрсытэту імя Гумбальта, паказвае на тое, што Белаконеў такім чынам амаль даслоўна працытаваў злачынны загад генэрал-фэльдмаршала Трэцяга Райху Вільгельма Кайтэля(be) ад 16 верасьня 1941 году пра дзеяньні ў адказ на партызанскія дывэрсіі: «Выкупленьнем за жыцьцё аднаго нямецкага жаўнера ў такіх выпадках, як правіла, павінна лічыцца сьмяротнае пакараньне для 50–100 камуністаў». Аляксандар Фрыдман адзначае, што падобныя выказваньні сьведчаць пра тое, што Белаконеву відавочна падабаюцца мэтады, якія ў часе Другой сусьветнай вайны выкарыстоўвалі нацысты. Адпаведна, «калі ўзяць Белаконева — ён як чалавек з вышэйшай вайсковай адукацыяй, генэрал і дэпутат, павінен быў ведаць, што гэта звычайны нацызм», — заключае Аляксандр Фрыдман[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ За заклікі да санкцыяў хочуць саджаць на 20 гадоў. Законапраект унеслі ў Палату прадстаўнікоў, Белсат, 28 верасьня 2021 г.
- ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-240 (анг.) Canada Gazette
- ^ Генерал Белаконеў прапанаваў забіць сто беларусаў у адказ на гібель працаўніка КДБ, Белсат, 1 кастрычніка 2021 г.
- ^ Гісторык: генералу Белаконеву падабаюцца метады, якія выкарыстоўвалі нацысты, Белсат, 4 кастрычніка 2021 г.
- Нарадзіліся 15 траўня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Кавалеры ордэна За службу Радзіме III ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 1 ступені
- Выпускнікі Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Беларускія вайскоўцы
- Намесьнікі міністра абароны Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня
- Расейскія вайскоўцы
- Беларускія імігранты