Навігацыя
Выгляд
Навігацыя (navigatio, ад navigo — плыву на судне):
- Мараплаўства, суднаходзтва
- Пэрыяд часу ў годзе, калі па мясцовых кліматычных умовах магчымае суднаходзтва
- Асноўны разьдзел суднакіраваньня, ў якім распрацоўваюцца тэарэтычныя абгрунтаваньні і практычныя прыёмы кіраваньня суднаў
На працягу шматлікіх стагодзьдзяў тэрмін навігацыя азначаў сукупнасьць паказаных значэньняў. У XX стагодзьдзі, з разьвіцьцём навукі і тэхнікі, зьяўленьнем паветраных суднаў, касьмічных караблёў — новых аб’ектаў навігацыі, зьявіліся новыя сэнсавыя значэньні тэрміна. Цяпер, у агульным сэнсе, навігацыя — працэс кіраваньня некаторым аб’ектам (які мае ўласныя сродкі перамяшчэньня) у вызначанай прасторы перамяшчэньня. Складаецца зь дзьвюх асноўных частак:
- тэарэтычнае абгрунтаваньне і практычнае ўжываньне мэтадаў кіраваньня аб’ектам
- маршрутызацыя, выбар аптымальнага шляху руху аб’екта ў прасторы
Віды навігацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Астранамічная навігацыя — мэтад вызначэньня каардынат суднаў і лятальных апаратаў, заснаваны на выкарыстаньні радыёвыпраменьваньня або сьветлавога выпраменьваньня нябесных сьвяцілаў
- Астраінэрцыйная навігацыя — мэтад навігацыі касьмічнага лятальнага апарату, пры якім камбінуюцца сродкі інэрцыйнай сыстэмы навігацыі і астранамічнай навігацыі
- Біянавігацыя — здольнасьць жывёлін выбіраць напрамак руху пры рэгулярных сэзонных міграцыях
- Паветраная навігацыя — прыкладная навука аб дакладным, надзейным і бясьпечным кіраваньні ў паветры лятальных апаратаў
- Інэрцыяльная навігацыя — мэтад вызначэньня парамэтраў руху і каардынат аб’екта, які патрабуе зьнешніх арыентыраў або сыгналаў
- Інфармацыйная навігацыя — працэс праводу карыстальніка па лягічна зьвязаных дадзеных
- Касьмічная навігацыя — кіраваньне рухам касьмічнага лятальнага апарату
- Марская навігацыя — асноўны падзел суднакіраваньня
- Радыёнавігацыя — тэарэтычныя пытаньні і практычныя прыёмы кіраваньня суднаў і лятальных апаратаў з дапамогай радыётэхнічных сродкаў і прыладаў
- Спадарожнікавая навігацыя — практычнае ўжываньне сродкаў GPS/ГЛОНАСС для вызначэньня месцазнаходжаньня і напрамка руху
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навігацыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў