Віктар Ляхар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Ляхар
Дата нараджэньня 1965[1]
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, маляр

Ві́ктар Алякса́ндравіч Ля́хар[2] (нар. 1965, Берасьце[3], Беларуская ССР) — беларускі гісторык, маляр.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў берасьцейскую школу №10, працаваў маляром на берасьцейскім заводзе „Тэкстыльмаш“.

У 1987 року скончыў Львоўскую вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню(uk)[4] па спэцыяльнасьці „культпрасьветработнік“. На вайсковай службе ў СССР, а пасьля ў Беларусі займаўся распрацоўкай вайсковай сымболікі, атрыбутыкі, рэканструкцыяй дасьпехаў і вайсковай формы. Быў вайсковым маляром у часопісе „Армия“, намесьнікам начальніка Вайсковай інфармацыйнай агенцыі Ўзброеных сілаў Беларусі „Ваяр“. Падпалкоўнік запасу.

У 2001—2018[5] роках уваходзіў у склад Геральдычнай рады пры прэзыдэнце Беларусі.

Сябра Беларускага саюзу журналістаў і Міжнароднага саюзу дызайнэраў.

Аўтар шматлікіх працаў у геральдыцы[6][7][8][9], сымболіцы, атрыбутыцы і вопратцы дзяржаўных установаў[10][11][12] і грамадзкіх аб’яднаньняў.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «7 битв 2-й мировой» (2010, у суаўт.)
  • «7 битв белорусского воинства» (2010)
  • «7 битв Белой Руси» (2010, у суаўт.)
  • «Твои сыновья, Беларусь!: XII―XVIII вв.» (2010, у суаўт.)
  • «Военная символика белорусов: знамёна и мундиры» (2014)
  • «Военная история Беларуси: герои, символы, цвета» (2019)
  • «Ваенная гісторыя Беларусі: героі, сімвалы, колеры» (2019)
  • «Сражение со звездой: символика, атрибутика, униформа, знаки различия антисоветских формирований на территории Беларуси в годы Второй мировой войны» (2018)
  • «Служить Беларуси! Иллюстрированная история» (2020)
  • «Современный мундир Беларуси: о современной форменной одежде различных ведомств» (2020)
  • «Символы ада. Войска НКВД и СС» (2020)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Виктор Ляхор: „Белорусская геральдика вобрала в себя лучшие черты Запада и Востока“ // Вечерний Брест, Večernij Brest (рас.) — 1991. — ISSN 1819-9143; 1609-5286
  2. ^ Гульня ў праўду пра БЧБ-сымболіку YouTube. Эўрарадыё (16 сьнежня 2020). Праверана 12 жніўня 2021 г.
  3. ^ Трибулева, Елена (7 жніўня 2009) Виктор Ляхор: „Белорусская геральдика вобрала в себя лучшие черты Запада и Востока“(рас.) Беловежская пуща. XXI век. Вечерний БрестПраверана 12 жніўня 2021 г.
  4. ^ Скобла, Міхась (8 траўня 2014) Віктар Ляхар: Стварыць беларускую армію ў час вайны Сталін пабаяўся Вольная студыя. Радыё „Свабода“Праверана 12 жніўня 2021 г.
  5. ^ Лунёва, Любоў (22 лістапада 2018) Распрацоўшчыка формы для КДБ пазбавілі месца ў Геральдычнай радзе пры прэзыдэнце Аб’ектыў. БелсатПраверана 12 жніўня 2021 г.
  6. ^ Флаг Могилёвского района(рас.) Геральдика.ру Праверана 12 жніўня 2021 г.
  7. ^ Снежкова, Инна (20 сьнежня 2010) У посёлка Лынтупы появились свой герб и флаг(рас.) Край.by Праверана 12 жніўня 2021 г.
  8. ^ Жоўта-блакітны герб і сьцяг Магілёўскага раёну зацьверджаны. Спутнік Беларусь (16 лістапада 2017). Праверана 12 жніўня 2021 г.
  9. ^ Справедливость, свобода, красота(рас.). Гомельская правда (25 жніўня 2011). Праверана 12 жніўня 2021 г.
  10. ^ Алесь Мурочак. З нацыянальным калярытам // Голас Радзімы. — 29 чэрвеня 2017. — № 24 (3528). — С. 2.
  11. ^ Сяргей Расолька. Сімволіка знакамітай Белавежскай пушчы — гэта па сутнасці сімволіка ўсёй Беларусі // Звязда. — 13 чэрвеня 2009. — С. 6.
  12. ^ Шевчук, Юрий (8 сакавіка 2015) Знаки и символы на знамёнах нашей милиции(рас.). Беларусь 1Праверана 12 жніўня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]