Ваенныя дзеяньні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ваенныя дзеяньні — арганізаванае выкарыстаньне сіл і сродкаў дзеля выкананьня пастаўленых баявых задачаў часткамі, злучэньнямі, аб’яднаньнямі ўсіх відаў узброеных сіл.

Вядуцца ў розных формах на зямлі, у паветры і на моры. Характарызуюцца, зь сярэдзіны 20 стагодзьдзя, рашучасьцю мэтаў і вялікім прасторавым размахам, удзелам буйных груповак войскаў (сіл), шырокім выкарыстаньнем усіх відаў зброі і баявой тэхнікі, высокай манёўранасьцю, дынамічнасьцю і хуткацечнасьцю, рэзкімі зьменамі сытуацыі, вялікім выдаткаваньнем матэрыяльных сродкаў. Тэрмін «ваенныя дзеяньні» звычайна ўжываецца ў дачыненьні да дзеяньняў стратэгічнага маштабу, а ў дачыненьні да дзеяньняў апэратыўна-тактычнага маштабу ўжываецца тэрмін «баявыя дзеяньні».

Формы ваенных дзеяньняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Формы ваенных дзеяньняў ужываюцца ў залежнасьці ад маштабу ўзброенай барацьбы, магчымасьцяў відаў узброеных сілаў і родаў войск (сілаў), мэты ваенных дзеяньняў і характару задачаў, што выконваюцца.

Да формаў ваенных дзеяньняў адносяцца:

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. С.146.