Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
| Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт | |
| Гродзенскі медыцынскі інстытут | |
| Заснаваны | 9 жніўня 1958 (67 гадоў таму) |
|---|---|
| Тып | дзяржаўны |
| Рэктар | Віктар Сьняжыцкі |
| Факультэтаў | 6 |
| Колькасьць пэрсаналу | 306 |
| Колькасьць студэнтаў | 2000 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 53°42′02,70″ пн. ш. 23°49′02,20″ у. д.HGЯO |
| Горад | Горадня |
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Краіна | Беларусь |
| Кампус | Гарадзкі |
| Былыя назвы | Гарадзенскі мэдычны інстытут (да 2000 году) |
| Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь |
| Вэб-сайт | www.grsmu.by |
| Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт на мапе Беларусі Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт | |
Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (ГарДМУ) — дзяржаўная вышэйшыя навучальная ўстанова Беларусі. Структура мэдычнага ўнівэрсытэту ўлучае 42 кафэдры, 6 факультэтаў. За гэтыя гады падрыхтаваныя 12 тысячаў спэцыялістаў. У ВНУ навучаецца каля 2000 студэнтаў. У мэдычным унівэрсытэце працуюць 306 чалавек прафэсарска-выкладчыцкага складу, у тым ліку 44 дактары навук і 159 кандыдатаў навук. У 1775—1781 гадах у Горадні існавала мэдычная акадэмія. Пасьля заснаваньня ў 1958 годзе існаваў толькі лячэбны факультэт. У 1970 годзе пачало працу падрыхтоўчае аддзяленьне. Працуе цэнтральная навукова-дасьледчыцкая лябараторыя. Выдаецца навуковы часопіс Гарадзенскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту, газэта «Эскулап».
На лістапад 2011 году 10% студэнтаў зьяўляліся беларускамоўнымі пры адсутнасьці беларускамоўных групаў навучаньня і наяўнасьці гуртка вывучэньня беларускай мовы на прафэсійным узроўні, які вёў старшы выкладнік Віктар Варанец. Па-беларуску на катэдры біялёгіі выкладаў прафэсар Алесь Астроўскі. Агулам беларускай мовай валодалі каля 30 выкладнікаў, у тым ліку дэкан факультэта замежных студэнтаў Андрэй Плоцкі і дзіцячы інфэкцыяніст Уладзімер Васільеў[1].
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Філарэт (Вахрамееў) — ганаровы доктар Гарадзенскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту (ад 31 траўня 2001).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Барыс Пракопчык. Вяртаньне забытых словаў // Зьвязда : газэта. — 15 лістапада 2011. — № 217 (27081). — С. 3. — ISSN 1990-763x.