Перайсьці да зьместу

Віктар Сьняжыцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Сьняжыцкі
Дата нараджэньня 22 кастрычніка 1959(1959-10-22) (65 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кардыёляг, лекар, галоўны лекар, мэдычны адміністратар, дасьледнік
Навуковая сфэра кардыялёгія
Месца працы
Сябра ў Беларускае навуковае таварыства кардыёлагаў[d] і Еўрапейскае таварыства кардыёлагаў[d]
Навуковая ступень доктар мэдычных навук[d][2] (2006)
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны мэдаль ордэна сьвяціцеля Кірылы Тураўскага Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Віктар Аляксандравіч Сьняжы́цкі (нар. 22 кастрычніка 1959, в. Гарнастаевічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі кардыёлаг і дзяржаўны дзеяч. Доктар мэдыцынскіх навук (2006), прафэсар (2008). Сябра-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, Эўрапейскага таварыства кардыёлагаў.

Скончыў у 1984 годзе з адзнакай Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут па спэцыяльнасьць «Лячэбная справа». У 1984—1986 гадах клінічны ардынатар катэдры шпітальнай тэрапіі Гарадзенскага дзяржаўнага мэдыцынскага інстытуту. У 1989 годзе скончыў асьпірантуру па спэцыяльнасьці «Унутраныя хваробы». У 1989—1995 гадах асістент катэдры шпітальнай тэрапіі. У 1995—2001 гадах загадчык аддзяленьнем Гарадзенскага абласнога кардыялагічнага дыспансера, у 2001—2006 гадах — галоўны ўрач.

У 2004—2008 гадах дацэнт катэдры шпітальнай тэрапіі ГрДМУ, з 2006 году прафэсар. У 2006—2009 гадах прарэктар па навуковай працы, у 2009—2010 — першы прарэктар, з 2010 па 2020 гады — рэктар Гарадзенскага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэта.

Скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Выбраны сябрам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага скліканьняў ад Гарадзенскай вобласьці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры й сацыяльным разьвіцьці.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навуковыя дасьледаваньні прысьвечаны праблемам лячэньня артэрыяльнай гіпэртэнзіі, ішэмічнай хваробы сэрца, недастатковасьці кровазвароту й парушэньням рытму сэрца. Аўтар звыш 450 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфіяў і 25 патэнтаў.