Габрыель Война
Выгляд
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома[1] |
Памёр | 1 студзеня 1615 |
Род | Грычыны-Войны |
Бацькі | Война Грычына |
Дзеці | Марына з Войнаў[d][2] і Стэфан Казімір Война[d] |
Габрыель Война (? — 1 студзеня 1615) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар сьвецкі і пісар вялікі літоўскі (1585—1589), падканцлер вялікі літоўскі (з 1589)
Трымаў Мерацкае, Краснасельскае, Пянянскае і Опсаўскае староствы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Грычынаў-Войнаў гербу «Трубы», сын Войны Грычыны. Меў братоў Сямёна, Рыгора, Сокала і Бэнэдыкта.
Браў удзел у вайсковых выправах Стэфана Баторыя, вызначыўся пры вызваленьні Полацку (1579). Быў вялікім паслом караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Маскву ў 1590—1591.
Абіраўся паслом на соймы. Займаў пасаду каралеўскага сакратара[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN (пол.)
- ^ Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ Пазднякоў В. Войны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 461.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4