Перайсьці да зьместу

Вільгельм Кнорыньш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вільгельм Кнорыньш
па-латыску: Vilhelms (Vilis) Knoriņš
Першы сакратар ЦК Кампартыі БССР
7 траўня 1927 — 4 сьнежня 1928
Папярэднік: Аляксандар Крыніцкі
Наступнік: Ян Гамарнік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 жніўня 1890(1890-08-29)[1]
хутар Цыелі
Памёр: 29 ліпеня 1938(1938-07-29)[2] (47 гадоў)
Партыя:
Дзеці: Yury Knorin[d] і Maya Knorina[d]

Вільгельм Георгіевіч Кнорыньш (Кнорын, па-латыску: Vilhelms (Vilis) Knoriņš; 29 жніўня [ст. ст. 17 жніўня] 1890 — 29 ліпеня 1938) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, публіцыст, рэдактар.

Нарадзіўся на хутары Цыелі Цэсіскага павету Курляндзкай (паводле іншых зьвестак — Ліфляндзкай[3]) губэрні (цяпер Цэсіскі раён, Латвія) у сялянскай сям’і. У 1910 годзе скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў Валміеры.

З 1910 сябар Сацыял-дэмакратычнай партыі Латвіі, пазьней — РКП(б). У час Першай сусьветнай вайны ў дзеючай царскай арміі. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ўдзельнічаў у арганізацыі Менскага савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў і стварэньні бальшавіцкіх арганізацыяў на Заходнім фронце. З траўня 1917 сакратар Менскага савету, чалец яго бальшавіцкай фракцыі. У 1918 старшыня Смаленскага губэрнскага камітэту РКП(б). У той пэрыяд процідзейнічаў спробам утварэньня беларускае дзяржаўнасьці, у тым ліку і савецкай:


« Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнографические особенности, которые их отделяют от остальных русских, должны быть изжиты »

—Вільгельм Кнорыньш, «Звезда», 6 кастрычніка 1918

Са студзеня 1919 чалец ЦВК БССР. У 1919—1920 — ваенкам Смаленскае вайсковае акругі. 31 ліпеня 1920 ад імя КП(б)ЛіБ падпісаў Дэклярацыю аб абвяшчэньні незалежнасьці ССРБ. Сакратар Цэнтральнага бюро КП(б)Б (19201922), першы сакратар ЦК КП(б)Б (19271928). У 19281935 працаваў у выканкаме Камінтэрну.

З 1932 дырэктар Інстытуту чырвонай прафэсуры, чалец рэдкалегіі газэты «Правда», галоўны рэдактар часопісаў «Коммунистический Интернационал», «Большевик». Доктар гістарычных навук (1935).

У 1937 арыштаваны. Сядзеў у Ляфортаўскай турме. Расстраляны 29 ліпеня 1938 на Бутаўскім палігоне паводле прысуду Вярхоўнае калегіі Вярхоўнага суду СССР. У 1957 рэабілітаваны.

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France Vilʹgelʹm Georgievič Knorin // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б Кнорин Вильгельм Георгиевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ КНОРЫН (Кнорыньш) Вільгельм Георгіевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с. ISBN 985-417-858-7.
  • КНОРЫН (Кнорыньш) Вільгельм Георгіевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.