Вікіпэдыя:Сьцюарды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьцю́арды — сусьветная суполка вікіпэдыстак і вікіпэдыстаў з поўным доступам да вікі-інтэрфэйсу ва ўсіх адчыненых вікі «Вікімэдыі». Яны маюць тэхнічную здольнасьць зьмяняць усе мясцовыя і сусьветныя правы ўдзельніц(-каў), стан і імя сусьветных уліковых запісаў, а таксама маюць доступ да ўсялякіх дазволаў, даступных адміністратарам(-кам) і бюракратам(-кам). Выкарыстаньне правоў сьцюарда(-кі) абмяжоўваецца правіламі. За выняткам пільнай патрэбы, сьцюарды(-кі) не скарыстаюць свой тэхнічны доступ, калі ёсьць мясцовыя ўдзельніцы(-кі), якія могуць скарыстаць такі доступ. Гэта дазваляе ім дзеяць у якасьці адміністратараў(-к) і бюракратаў(-к) у Вікіпэдыі безь мясцовых адміністратараў(-к) і бюракратаў(-к).

Сьцюардаў(-к) абірае сусьветная супольнасьць «Вікімэдыі» праз штогадовыя выбары сьцюардаў(-к), якія праводзяць са студзеня па люты. Сьцюарды(-кі) — добраахвотнікі(-цы), таму яны не працуюць на Фундацыю «Вікімэдыя». Сьцюарды(-кі) — таксама не трацейскія судзьдзі і пасярэднікі(-цы). Калі ласка, імкніцеся да мясцовага рашэньня, каб вырашыць супярэчнасьць у Беларускай Вікіпэдыі, і падайце запыт тлумачэньня на Мэта-Вікі, калі мясцовае рашэньне ня можа быць дасягнута.

На 2021 год у Вікіруху налічвалася 35 сьцюардак і сьцюардаў, у тым ліку з суседніх для Беларусі краінаў: Удзельнік:Base, Удзельнік:Masti і Удзельнік:Ruslik0.

Сьцюарды(-кі) найперш адказваюць за выкананьне наступных тэхнічных дзеяньняў.

Кіраваньне сусьветнымі ўліковымі запісамі:

  • замыкаюць і размыкаюць сусьветныя ўліковы запісы;
  • хаваюць і затойваюць сусьветныя ўліковыя запісы;
  • пераймяноўваюць сусьветныя ўліковыя запісы і мясцовыя незьвязаныя ўліковыя запісы;
  • глябальна блякуюць і разблякоўваюць інтэрнэт-адрасы;
  • карыстаюцца прыладай ПраверкаКарыстальніка на login.wikimedia.org.

Кіраваньне правамі ўдзельніц(-каў):

  • прызначаюць і здымаюць усе мясцовыя правы ўдзельніц(-каў) на ўсялякім уліковым запісе ў Вікіпэдыі —
    • правяральніка(-цы) ўдзельніц(-каў), затойваньня і імпарту,
    • робата, адміністратара(-кі), адміністратара(-кі) інтэрфэйсу і бюракрата(-кі) пры адсутнасьці мясцовых бюракратаў;
  • прызначаюць і здымаюць усе сусьветныя правы ўдзельніка(-цы);
  • кіруюць дазволамі і вікінаборамі сусьветных суполак.

Іншае:

  • ухваляюць, адхіляюць і затойваюць заяўкі на адкрытае ўпаўнаважаньне;
  • карыстаюцца доступам усялякага(-й) адміністратара(-кі), правяральніка(-цы) ўдзельніц(-каў) і затойвальніка(-цы) пры адсутнасьці мясцовых удзельніц(-каў) у гэтых суполках;
  • адказваюць на квіткі Адкрытай сыстэмы запытаў (АСЗ) у чарзе сьцюардаў і ўсялякай чарзе зьвестак;
  • выдаляюць старонкі з больш як 5000 правак;
  • ствараюць і правяць сусьветныя фільтры злоўжываньняў;

Сьцюарды таксама адказваюць за наступныя нетэхнічныя дзеяньні:

  • закрыцьцё і выкананьне запытаў на сусьветныя забароны супольнасьці;
  • дзеяньне ў якасьці назіральніка(-цы) на выбарах у Трацейскі камітэт у некаторых вікі;
  • праца з пэрсаналам Фундацыі «Вікімэдыя» ў якасьці першай кропкі сувязі з супольнасьцю.
Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Правілы сьцюардаў

Ад сьцюардаў(-к) патрабуецца трымацца ўсталяваных правілаў супольнасьці пры карыстаньні іх дазволамі, а дзе правілы не існуюць, усталяванай практыкі. Сьцюарды(-кі) звычайна не скарыстаюць доступ у Вікіпэдыі зь мясцовымі адміністратар(-к-)амі і бюракрат(-к-)амі, калі няма пільнай патрэбы. У правілах ёсьць свабода дзеяньня для агульнавікійных дзеяньняў, але яе рэдка прымяняюць.

Правы ўдзельніц(-каў) не зьмяняюцца сьцюард(-к-)амі ў Вікіпэдыі, дзе ёсьць дзейны(-ая) сябар(-роўка) супольнасьці. Гэта захоўвае ролю сьцюарда(-кі) сусьветнай паводле ахопу і прадухіляе іх пераўтварэньне ў звышкарыстальніц(-каў) у іх хатняй Вікіпэдыі. Некаторыя дазволы, якіх ня маюць мясцовыя ўдзельнікі(-цы) і якія несупярэчлівыя ў карыстаньні, такія як выдаленьне старонак з больш як 5000 правак з выкарыстаньнем дазволу вялікага выдаленьня, выкарыстоўваюцца сьцюард(-к-)амі ў іх хатніх Вікіпэдыях.

Сьцюардаў(-к) ніколі не змушаюць прадпрыняць дзеяньне. Як добраахвотнікі(-цы), яны заўжды могуць асабіста адмовіцца ад апрацоўкі запыту. Яны таксама вольныя мець і выказваць свае ўласныя меркаваньні, пакуль выкарыстаньне імі правоў сьцюарда(-кі) адпавядае правілам.

Ёсьць шэраг спосабаў зьвязацца са сьцюард(-к-)амі як асабіста, гэтак і суполкай:

Выбары сьцюардаў(-к) праводзяць са студзеня па люты штогод, а галасаваньне працягваецца 3 тыдні ў лютым. Вылучэнцы(-кі) маюць адпавядаць патрабаваньням да ўліковага запісу і дзейнасьці, у тым ліку мець правы адміністратара(-кі) ў адной вікі «Вікімэдыі» прынамсі цягам 3-х месяцаў і зрабіць 600 правак, зь якіх 50 у апошнія 6 месяцаў. Вылучэнцаў(-ак) абіраюць галасаваньнем, якое патрабуе 80 % падтрымкі і прынамсі 30 галасоў падтрымкі для абраньня. Няма абмежаваньня на лік карыстальніц(-каў), якія могуць мець правы сьцюарда(-кі) або на лік сьцюардаў(-к), якіх могуць абраць падчас аднаго кола выбараў. Сьцюардам(-кам) таксама патрэбна падпісаць пагадненьне аб канфідэнцыйнасьці, бо яны маюць доступ да асабістай інфармацыі і затоеных зьвестак.

Існых сьцюардаў(-к) зацьвярджаюць штогод адначасна з выбарамі. Першая ступеня зацьвярджэньняў — час заўвагаў супольнасьці, дзе кожны(-ая) ўдзельнік(-ца) вольны(-ая) выказвацца за або супраць усялякага(-й) зь бягучых сьцюардаў(-к). Гэтыя заўвагі варта скіроўваць адмыслова на карыстаньне дазволамі сьцюарда(-кі) або на іншыя дарэчныя чыньнікі наконт пакіданьня або страты дазволаў сьцюардам(-кай). Усе новыя і існыя сьцюарды(-кі) абмяркоўваюць вынікі пасьля заканчэньня часу заўвагаў супольнасьці. Сьцюарда(-ку) здымаюць, калі большасьць іншых сьцюардаў(-к) галасуе за зьняцьце ў абмеркаваньні.

Зьняцьце правоў[рэдагаваць крыніцу]

Сьцюардаў(-к) аўтаматычна здымаюць за бязьдзейнасьць, калі яны не выконвалі дзеяньняў цягам апошніх 6 месяцаў або выканалі менш за 10 дзеяньняў за апошні год.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць крыніцу]