Вікіпэдыя:Жывыя асобы
Гэтая старонка плянуецца ў якасьці правіла Вікіпэдыі.
|
Асноўны сэнс сьцісла: Зьвесткі пра жывых асобаў на любую старонку Вікіпэдыю варта дадаваць зь вялікай уважлівасьцю і адпаведна правілам правяральнасьці, нэўтральнасьці ды пазьбяганьня арыгінальных дасьледаваньняў. |
Рэдактары мусяць з асаблівай увагай ставіцца да даданьня інфармацыі пра жывых асобаў на любыя старонкі Вікіпэдыі, у тым ліку старонкі абмеркаваньня, праектаў, і іншыя[a]. Такая інфармацыя патрабуе высокага ўзроўню чульлівасьці і мае строга адпавядаць усім адпаведным законам у ЗША, гэтаму правілу і тром ключавым правілам Вікіпэдыі:
- нэўтральнасьці (НПГ)
- правяральнасьці (П)
- пазьбяганьню арыгінальных дасьледаваньняў (ПАД)
Артыкул Вікіпэдыі мусіць быць ладным. Намагайцеся выкарыстоўваць высокаякасныя крыніцы. Усе цытаты і любы матэрыял, які можа быць пастаўлены пад сумнеў, варта падмацоўваць спасылкамі на надзейныя, апублікаваныя крыніцы. Спрэчны матэрыял пра жывых асобаў (а ў некаторых выпадках і для нядаўна памерлых), не падмацаваны ці слаба падмацаваны крыніцамі — неістотна, негатыўны ён, пазытыўны, нэўтральны ці проста сумнеўны — мусіць быць як найхутчэй выдалены нават без абмеркаваньня. Удзельнікі, якія пастаянна або ўпарта парушаюць гэтае правіла, могуць быць заблякаваныя.
Жыцьцяпісы жывых асобаў («ЖЖА») варта ўкладаць асьцярожна і з увагай да прыватнага жыцьця. Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, а не таблёід: яна не павінна займацца сэнсацыямі ці станавіцца ініцыятаркай распаўсюджваньня пікантных плётак пра чыёсьці жыцьцё; пры рэдагаваньні заўсёды варта памятаць пра магчымасьць учыніць шкоду жывым асобам. Гэтае правіла тычыцца ўсіх жывых асобаў, якія адносяцца да ЖЖА, незалежна ад таго, тычыцца артыкул самой гэтай асобы, або матэрыял пра яе ўключаны ў іншыя артыкулы ды старонкі ў цэлым, у тым ліку старонкі абмеркаваньня. Цяжар доваду палягае на ўдзельніку, акі дадае ці вяртае матэрыял.
Стыль
[рэдагаваць крыніцу]Тон
[рэдагаваць крыніцу]Да ўкладаньня ЖЖА варта ставіцца адказна, разважліва і бесстароньне, уніякаючы як усхваленьня, так і недаацэнкі. Артыкулы маюць у нэўтральнай манэры дакумэнтаваць усё, што напісалі пра суб’екта другасныя крыніцы, а ў некаторых выпадках — што самі суб’екты падалі пра сябе. Падсумайце, як характарызуюць дзеяньні і дасягненьні надзейныя крыніцы, не надаючы залішнюю вагу актуальным падзеям. Не надавайце людзям палемічных, эмацыйных азначэньняў, недакладных тэрмінаў, калі гэтак пра яе ня пішуць надзейныя крыніцы. Лепей карыстайцеся яснай простай мовай, а факты хай гавораць самі за сябе.
Балянс
[рэдагаваць крыніцу]Варта дадаць у артыкул і крытыку, і ўхвалу, апісаныя ў надзейных другасных крыніцах, каб падаць матэрыял адказна, сьціпла і з нэўтральным тонам. Не надавайце непрапарцыйнага зьместу пэўным пунктам гледжаньня; а гледжаньні нязначных групаў увогуле ня варта ўключаць у артыкул. Уважліва складайце структуру артыкула, уключаючы рознабаковыя разьдзелы і называючы іх нэўтральна. Асьцерагайцеся сьцьверджаньняў, заснаваных выключна на асацыяцыі(d), а таксама перадузятага, ліхадумнага ці надта рэклямнага зьместу.
Ідэя, сфармуляваная ў эвэнтуальнасьці — што праца над любым артыкулам Вікіпэдыі ніколі не сканчаецца, а таму на пэўным этапе ён можа выглядаць незбалянсаваным, але калісьці будзе нармалізаваны — ня тычыцца біяграфій. Улічваючы іхні патэнцыйны ўплыў на жыцьцё жывых асобаў, біяграфіі мусяць у любы час быць справядлівымі да сваіх суб’ектаў.
Артыкулы-напады
[рэдагаваць крыніцу]Надзейныя крыніцы
[рэдагаваць крыніцу]Першаснасьць прыватнасьці
[рэдагаваць крыніцу]Выкарыстаньне пры спрэчках
[рэдагаваць крыніцу]Дастасавальнасьць
[рэдагаваць крыніцу]Адсочваньне
[рэдагаваць крыніцу]Роля адміністратараў
[рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама
[рэдагаваць крыніцу]Вікіпэдыя мае праект «Асобы» |
- Палітыка прыватнасьці Фундацыі Вікімэдыі
- Рэзалюцыя Фундацыі Вікімэдыі па жыцьцяпісах жывых асобаў
- Аўтабіяграфія
Заўвагі
[рэдагаваць крыніцу]- ^ Бяз важкіх доказаў ня варта залічваць людзей у памерлыя. Гэтае правіла ня тычыцца асобаў, абвешчаных памерлымі in absentia(d).