Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Аўтабіяграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:АЎТА»)
Скарачэньне:
ВП:АЎТА

У Вікіпэдыі катэгарычна не вітаецца напісаньне аўтабіяграфіяў, за выключэньнем выпадкаў, калі іхні тэкст прайшоў праверку іншых удзельнікаў і быў імі ўхвалены. Ня варта таксама брацца за рэдагаваньне ўласнага жыцьцяпісу, які быў напісаны кім-небудзь іншым, за выключэньнем выпадкаў, калі Вашыя зьмяненьні ёсьць відавочна неабходнымі.

Значнасьць, праўдзівасьць і нэўтральнасьць такіх артыкулаў былі прычынай шматлікіх працяглых дыскусіяў[1]. Устрыманьне ад рэдагаваньня аўтабіяграфіяў робіць Вікіпэдыю болей непрадузятай, нэўтральнай, дапамагае пазьбегнуць «прасоўваньня» пэўнага пункту гледжаньня на зьмест артыкулаў.

Надзвычай цяжка напісаць нэўтральную, правяральную аўтабіяграфію, гэтая справа зьвязаная са шматлікімі прыхаванымі цяжкасьцямі. Таму напісаньне аўтабіяграфіяў не вітаецца.

Калі Вы ўжо маеце апублікаваныя працы па нейкай тэме, Вікіпэдыі будуць карысныя Вашыя веды, і Вы можаце карыстацца імі пры напісаньні артыкулаў. Тым ня меней, кожны артыкул Вікіпэдыі мусіць апісваць прадмет нэўтральна і напоўніцу, надаючы кожнаму пункту гледжаньня аб’ектыўна неабходную долю ўвагі, каб служыць крыніцаю ведаў па дадзеным прадмеце. Калі Вы пішаце артыкулы, памятайце пра інтарэсы чытачоў і адкладзіце ў бок асабістыя перавагі. Артыкулы, якія ствараюцца з мэтаю прасоўваньня інтарэсаў іхняга стваральніка, найхутчэй будуць выдаленыя.

У аўтабіяграфічныя артыкулы, нэўтральнасьць якіх выклікае сумнеў, можа быць дададзены папераджальны шаблён {{Аўтабіяграфія}}.

У чым праблемы аўтабіяграфіяў

[рэдагаваць крыніцу]
« Кажуць, што нараджэньне Зафода Біблброкса было адзначанае землятрусамі, цунамі, тарнада, вогненнымі залевамі і выбухам трох суседніх зорак, пасьля чаго ўсе больш-менш заможныя землеўласьнікі ягонага сэктару Галяктыкі выбухнулі шасьцю з трыма чвэрцямі мільёнаў пазоваў пра ўчыненую шкоду. Аднак адзіным, хто пра гэта казаў, быў сам Біблброкс, і для вытлумачэньня гэтага факту існуе некалькі тэорыяў. »

Дуглас Адамз. Аўтаспынам па галяктыцы (радыёпастанова)

Пададзеная цытата ў жартаўлівай форме адлюстроўвае асноўныя праблемы, зьвязаныя з аўтабіяграфіямі:

  • Яны часта перадузятыя і прыхарошваюць рэчаіснасьць. Звычайна людзі пішуць пра сябе ў пазытыўным тоне і схільныя выдаваць меркаваньні за факты, чаго ў Вікіпэдыі варта пазьбягаць. Нэўтральны пункт гледжаньня ня зводзіцца да простага апавяданьня ад трэцяе асобы.
  • Яны могуць быць неправяральнымі. Калі адзінай крыніцай інфармацыі пра пэўны эпізод Вашага жыцьця ёсьць Вы самі, дык іншыя чытачы аніяк ня здолеюць праверыць Вашыя словы. Напрыклад, відавочна, што неправяральнымі для іншых зьяўляюцца Вашыя надзеі, мары, думкі й памкненьні.
  • Яны могуць зьмяшчаць уласныя дасьледаваньні. Людзі часта ўключаюць у аўтабіяграфію зьвесткі, нідзе раней не апублікаваныя, вынікі іхніх уласных адкрыцьцяў і назіраньняў. Каб спраўдзіць такую інфармацыю, чытачу давядзецца ўзнавіць Вашыя дзеяньні. Вікіпэдыя ня ёсьць месцам для першых публікацыяў чаго-кольвек.

Чаму такія праблемы паўстаюць

[рэдагаваць крыніцу]

Нават калі Вы шчыра верыце, што Вы цалкам нэўтральныя, гэта яшчэ не азначае, што Вы насамрэч нэўтральныя. Існуюць неўсьвядомленыя ўпадабаньні, і яны — надта распаўсюджаная крыніца праблемаў, зьвязаных з аўтабіяграфіямі. Таму мы ня толькі забараняем самарэкляму, але і наўпрост кажам пра непажаданасьць стварэньня любых аўтабіяграфічных артыкулаў. Неўсьвядомленыя ўпадабаньні ўплываюць ня толькі на нэўтральнасьць, але й на правяральнасьць артыкулаў. З прычыны неўсьвядомленых упадабаньняў чалавек можа палічыць відавочнымі і непатрэбнымі ў пацьверджаньні рэчы, якія насамрэч ня ёсьць такімі. Нават калі аўтабіяграфія складаецца на аснове правяральнай інфармацыі, якая ня ёсьць вынікам уласных дасьледаваньняў, усё ж наўрад ці Вы здолееце зрабіць яе нэўтральнай…

Калі ў Вікіпэдыі ўжо існуе артыкул пра Вас

[рэдагаваць крыніцу]

Складана пісаць пра сябе нэўтральна і бесстароньне (пра гэта падрабязна распаведзена вышэй). Прадастаўце гэтае права каму-небудзь іншаму.

Вы можаце даваць зьвесткі пра сябе іншым удзельнікам, падаваць прапановы на старонцы абмеркаваньня артыкулу — няхай незалежныя рэдактары ўнясуць адпаведныя выпраўленьні ў артыкул ці прынамсі ўхваляць Вашыя прапановы.

У асобных выпадках дапушчальна ўносіць відавочныя зьмяненьні ў артыкулы пра сябе. Можна скасаваць відавочны вандалізм пры ўмове, што ён сапраўды відавочны, а не ўяўляе сабой іншы пункт гледжаньня на зьмест артыкулу. Дапушчальнае выпраўленьне фактычных памылак альбо састарэлых зьвестак пр сямейны стан, месца працы, нараджэньні і да т. п. На такія недакладнасьці можна зьвярнуць увагу на старонцы абмеркаваньня. Будзьце гатовыя да таго, што, калі факт можна інтэрпрэтаваць неадназначна, іншыя рэдактары могуць абраць тлумачэньне, непажаданае для вас.

Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, яна зьяўляецца другаснай або трэцяй крыніцай (гл. ВП:КВД). Яна ня мусіць утрымліваць «новых» зьвестак ці тэорыяў (гл. ВП:Недапушчальнасьць уласных дасьледаваньняў), уся інфармацыя ў ёй мусіць быць пацьверджаная спасылкамі на вартыя даверу крыніцы. Усе факты, падзеі й тлумачэньні, якія Вы можаце схацець дадаць у артыкул, павінны быць правяральныя трэцімі асобамі.

Калі Вы дастаткова часта займаецеся рэдагаваньнем Вікіпэдыі, вы можаце зьмясьціць на старонцы абмеркаваньня адпаведнага артыкулу паведамленьне пра тое, што Вы зьяўляецеся тым чалавекам, пра якога апавядае гэты артыкул.

Праблемы ў артыкуле пра Вас

[рэдагаваць крыніцу]

Калі Вы заўважылі памылку ў артыкуле пра Вас, паведамце пра гэта на адмысловай старонцы. У паведамленьні неабходна даць дэталёвае апісаньне праблемы.

Вікіпэдыі не патрэбныя артыкулы зь непраўдзівай інфармацыяй, у тым ліку пра Вас. Мы намагаемся зрабіць іх дакладнымі, зразумелымі, бесстароньнімі і нэўтральнымі. Нашая мэта — дакладна адлюстраваць чужыя меркаваньні, якія маюць быць падмацаваныя крыніцамі, а ў неабходных выпадках працытаваныя літаральна. Вы можаце дапамагчы нам у гэтым, прадаставіўшы зьвесткі пра крыніцы, абапіраючыся на якія, можна напісаць пр Вас бесстароньне.

Асьлі Вы дастаткова вядомыя, каб пра Вас склалі артыкул, аднак ёсьць праблемы, на якія ніхто не зьвяртае ўвагі, Вы таксама можаце зьвярнуцца да ўдзельнікаў Вікіпэдыі на форуме.

Асьлі Вам не падабаецца Ваш фатаздымак у артыкуле, Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, прадаставіўшы фатаздымак лепшае якасьці пад задавальняючай Вас вольнай ліцэнзіяй. Асьлі Вы маеце фатаздымак, які найлепшым чынам выяўляе Вашую зьнешнасьць, і Вы маеце жаданьне і магчымасьць прадаставіць нам права выкарыстоўваць яго пад такой ліцэнзіяй, гэта будзе найлепшым выйсьцем з сытуацыі як для Вас, гэтак і для нас.

Асьлі нейкія матэрыялы пра вас былі атрыманыя або разьмешчаныя ў артыкуле з парушэньнем закону, калі ласка, неадкладна паведаміце нам пра гэта, апісаўшы ўсе неабходныя падрабязнасьці ў паведамленьнях пра памылкі.

Стварэньне артыкулу пра сябе

[рэдагаваць крыніцу]

Асьлі Вашае жыцьцё і дасягненьні насамрэч заслугоўваюць увагі і прыдатныя для праверкі, нехта раней або пазьней напіша пра Вас артыкул (гл. ВП:Сьпіс удзельнікаў, пра якіх існуюць артыкулы). Мы пераканаўча ня раім ствараць артыкулы пра сябе самога.

  • Незалежнае стварэньне артыкулу зьвязанае зь незалежнай ацэнкай як значнасьці, гэтак і правяральнасьці зьвестак. Якія-кольвек рэдагаваньні артыкулаў павінны адпавядаць правілам ВП:Недапушчальнасьць уласных дасьледаваньняў, ВП:Нэўтральны пункт гледжаньня і ВП:Правяральнасьць. Нават калі Вы здолееце выканаць усе правілы, Ваш артыкул можа не прайсьці праверку проста таму, што ён створаны Вамі, а ня кім-небудзь іншым.
  • Асьлі дагэтуль ніхто не напісаў пра Вас артыкул, дык існуе небясьпека, што вандалізм у ім застанецца незаўважаным іншымі ўдзельнікамі Вікіпэдыі, і апаганены артыкул пра Вас цягам доўгага часу заставацьмецца нявыпраўленым[2].
  • Артыкулы, якія ўдзельнікі ствараюць пра сябе, часта выстаўляюць на выдаленьне. Гэта не азначае, што яны абавязкова будуць выдаленыя, аднак варта ўлічваць, што шмат хто з удзельнікаў не ўхваляе стварэньня аўтабіяграфічных артыкулаў. З гэтай прычыны пры абмеркаваньні выдаленьня камэнтары з боку такіх удзельнікаў могуць быць вельмі непрыемнымі.
  • Шматлікія людзі схільныя перабольшваць уласную значнасьць. Асьлі Вы не падыходзіце паводле крытэраў значнасьці Вікіпэдыі, артыкул пра Вас можа быць хутка выдалены, бо Вікіпэдыя — ня месца для ўласных старонак.

Усё, што напішаце Вы, будзе бязьлітасна рэдагавацца іншымі карыстальнікамі. Вядомыя выпадкі, калі аўтары аўтабіяграфічных артыкулаў самі выносілі іх на выдаленьне, убачыўшы, якія зьвесткі дадаюць у іх іншыя ўдзельнікі. Пры гэтым не заўжды ў такіх выпадках артыкул выдаляецца паводле вынікаў абмеркаваньня.

Асьлі Вы ўсё ж маеце намер напісаць аўтабіяграфію, яна ня мусіць мець нават драбнюткага намёку на самарэкляму, і Вам варта падрыхтавацца да таго, што яна будзе прыведзеная да нэўтральнага пункту гледжаньня, асьлі яна ня ёсьць нэўтральнай, альбо нават выдаленая, калі справа дойдзе да гэтага. Асьлі Вас прызнаюць значнай асобаю, артыкул пра Вас будзе існаваць незалежна ад Вашага жаданьня, і яго нельга будзе выдаліць толькі таму, што ён Вам не падабаецца. Правіла ВП:Нэўтральны пункт гледжаньня не падлягае абмеркаваньню і павінна выконвацца незалежна ад усіх іншых абставінаў.

У адным дачыненьні Вы можаце дапамагчы іншым рэдактарам артыкулу пра Вас: асьлі Вы маеце ўласную вэб-бачыну, калі ласка, прасачыце, каб на ёй прысутнічалі ўсе тыя зьвесткі, якія Вы жадаеце бачыць у артыкуле пра сябе. Асьлі Вы ня робіце там занадта гучных заяваў кшталту «Я ўпершыню стварыў тое і гэта» ці «Мая кніга сталася найярчэйшай падзеяй году», уласная бачына можа быць выкарыстаная намі ў якасьці крыніцы біяграфічных зьвестак. Як пададзена ў правіле ВП:Правяральнасьць, матэрыялы публікацыяў, выдадзеных на сродкі аўтара, могуць быць выкарыстаныя ў якасьці крыніцаў у артыкулах, прысьвечаных гэтаму аўтару, асьлі яны не зьмяшчаюць спрэчных сьцьверджаньняў, ня маюць сваёю мэтай самаўсхваленьне ці самарэкляму і не закранаюць інтарэсы трэціх асобаў.

Урэшце, неабходна ўзяць пад увагу выдаткі часу і сілаў на стасункі зь іншымі ўдзельнікамі Вікіпэдыі і на падтрыманьне ў ёй уласнай рэпутацыі. Нават калі Вы здолелі стварыць нэўтральную і правяральную аўтабіяграфію, сам факт, што шматлікія іншыя аўтары гэтага зрабіць ня здолелі, прымушае шмат якіх удзельнікаў Вікіпэдыі апрыёры меркаваць адваротнае. Таму нямала часу і сілаў будзе змарнаванае на тое, каб пераканаць супольнасьць, якая ўспрымае як выклік любую спробу напісаць аўтабіяграфію, у адсутнасьці хібаў у Вашай аўтабіяграфіі. Вашая рэпутацыя можа пакутаваць як і з-за ігнараваньня дадзенае рэкамэндацыі, так і ў выніку таго, што супольнасьць будзе вымушаная выдаткаваць час на высьвятленьне пытаньня.

Асьлі Вы ўсё яшчэ лічыце, што Вам хоць бы што, і ўсё адно хочаце зьмясьціць уласны жыцьцяпіс у Вікіпэдыі, слушным чынам зрабіць гэта будзе далейшае. Не спрабуйце самі ствараць артыкул. Разьмясьціце падрыхтаваны Вамі тэкст у выглядзе нарыхтоўкі ва ўласную прастору і спытайцеся меркаваньня супольнасьці. Гэта дасьць Вам магчымасьць атрымаць незалежныя водгукі, дазволіць выявіць неўсьвядомленыя ўпадабаньні, а таксама прадэманструе Вашую добрую волю і гатовасьць паставіць інтарэсы Вікіпэдыі вышэй за Вашыя ўласныя.

  1. ^ Rogers Cadenhead. (19 сьнежня 2005) Wikipedia Founder Looks Out for Number 1 (анг.) cadenhead.org
  2. ^ Petronella Wyatt. Wicked-pedia: 'Why the online encyclopedia makes me want to scream' (анг.) // Daily Mail, 22 красавіка 2007 г.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць крыніцу]