Вяляцічы (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вяляцічы
трансьліт. Vialiacičy
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Плешчыцкі
Насельніцтва: 39 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°1′34″ пн. ш. 26°9′3″ у. д. / 52.02611° пн. ш. 26.15083° у. д. / 52.02611; 26.15083Каардынаты: 52°1′34″ пн. ш. 26°9′3″ у. д. / 52.02611° пн. ш. 26.15083° у. д. / 52.02611; 26.15083
Вяляцічы на мапе Беларусі ±
Вяляцічы
Вяляцічы
Вяляцічы
Вяляцічы
Вяляцічы
Вяляцічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вяля́цічы[1] — вёска ў Плешчыцкім сельсавеце Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці, разьмешчаная за 11 км на паўднёвы ўсход ад Пінску, 186 км ад Берасьця, 15 км ад чыгуначнай станцыі Пінск на лініі Берасьце — Гомель, на аўтадарозе Вялікія Дворцы — Кнубава.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XV стагодзьдзі сяло і гаспадарская ўласнасьць у Пінскім княстве. Згадваецца ў прывілеях вялікіх князёў Вітаўта і Казімера Ягайлавічаў баярам Вяляціцкім на іх выслугу (маёнткі). У 1524 годзе каралева Бона Сфорца пацьвердзіла былыя прывілеі Івану і Сямёну Вяляціцкім «…иж они мают именье, отчизну свою, в повете Пинском, напервей двор у Велятычох…». У сярэдзіне XVI стагодзьдзя ў сумесным валоданьні Дамановічаў, Ясковічаў, Петрашковічаў, між якімі ў 1551 годзе маёнтак быў падзелены. У 1580 годзе паводле тэстамэнта Тацяны Іванаўны Вяляціцкай маёнтак перайшоў да яе дачкі Ганны Ванкевічавай — жонкі старосты Азярніцкага Васіля Ванкевіча, частка маёнтку — Марціну Ступінскаму.

У канцы XVI стагодзьдзя сяло ў Пінскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасьць. У XVIII стагодзьдзі згадваецца ў прывілеі Тышкевічам (1764), маёнтак.

Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі. З 1796 году ў Пінскім павеце Менскай губэрні. У 1826 годзе пабудавана Багародзіцкая царква. У 1860-я сяло і маёнтак, цэнтар сельскай грамады ў Хойнаўскай воласьці, уласнасьць Скірмунтаў. У 1897 годзе сяло ў Лемяшэвіцкай воласьці.

У 1921—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, вёска ў Лемяшэвіцкай гміне Пінскага павету Палескага ваяводзтва.

З 1939 году ў БССР. З 4 сьнежня 1939 году вёска ў Пінскім павеце Пінскай вобласьці, з 15 студзеня 1940 году ў Пінскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 году — цэнтар сельсавету. У Вялікую Айчынную вайну зь ліпеня 1941 да ліпеня 1944 году акупаваная нямецкімі войскамі, якія ў чэрвені 1944 году зьнішчылі 62 двары. Пасьля вайны адбудавана.

З 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. У 1960 годзе вёска ў Плешчыцкім сельсавеце. У 1970 годзе ў складзе калгасу імя Горкага.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 — 38 двароў, 258 жыхароў (сяло); сядзіба — 5 двароў, 10 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: пачатак XX ст. — 58 двароў, 231 жыхар (сяло); маёнтак — 25 жыхароў; 1921 год — 47 двароў, 261 жыхар; 1940 год — 75 двароў, 333 жыхары; 1960 год — 183 жыхары; 1970 год — 131 жыхар; 1999 год — 41 жыхар; канец XX ст. — 25 двароў, 38 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 42 жыхары, 20 двароў; 2010 год — 39 жыхароў

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Раства Багародзіцы (1826, рэканструяваная ў 1980-х — пачатку 1990-х)
  • Мэмарыяльная дошка Францішку Савічу

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 237

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вяляцічы (Берасьцейская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў