Арнольд Зомэрфэльд
Арнольд Зомэрфэльд | |
Arnold Sommerfeld | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 5 сьнежня 1868[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Каралявец, Прусія, Нямецкая імпэрыя |
Дата сьмерці | 26 красавіка 1951[4][1][2][…] (82 гады) |
Месца сьмерці | Мюнхэн, Баварыя, ФРН |
Прычына сьмерці | дарожна-транспартнае здарэньне |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Каралявецкі ўнівэрсытэт |
Занятак | фізык-тэарэтык, матэматык, прафэсар унівэрсытэту, фізык |
Навуковая сфэра | тэарэтычная фізыка матэматычная фізыка |
Месца працы | Гётынгенскі ўнівэрсытэт, Горная акадэмія ў Кляўсталі, Найвышэйшая тэхнічная школа ў Ахене, Мюнхэнскі ўнівэрсытэт |
Вядомы як | адзін з закладальнікаў квантавай тэорыі |
Навуковы кіраўнік | Фэрдынанд фон Ліндэман Фэлікс Кляйн |
Вучні | Вольфганг Паўлі Вэрнэр Гайзэнбэрг Пэтэр Дэбай Ганс Бэтэ Альфрэд Ляндэ Ляйнус Полінг Войцех Рубіновіч |
Узнагароды | мэдаль Матэуччы (1924) мэдаль Макса Плянка (1931) мэдаль Лёрэнца (1939) |
Арно́льд Яга́нэс Вільге́льм Зо́мэрфэльд (па-нямецку: Arnold Johannes Wilhelm Sommerfeld; 5 сьнежня 1868, Каралявец — 26 красавіка 1951, Мюнхэн) — нямецкі фізык-тэарэтык і матэматык.
Разам з Максам Плянкам, Альбэртам Айнштайнам ды Нільсам Борам належыць да кола так званых «бацькоў-заснавальнікаў» квантавай фізыкі, якія на пачатку XX стагодзьдзя стварылі новы падмурак сучаснай фізыкі ў выглядзе сучаснай тэарэтычнай фізыкі зь яе галоўным напрамкам — квантаваю мэханікаю і тэорыяю адноснасьці. Зомэрфэльд абагульніў тэорыю Бора на выпадак эліптычных арбіт з улікам рэлятывісцкіх паправак і растлумачыў тонкую структуру спэктраў вадароднага атаму, пабудаваў квантавую тэорыю нармальнага эфэкта Зэемана, усталяваў шэраг спэктраскапічных заканамернасьцяў, увёў галоўны, азімутальны, магнітны, унутраныя квантавыя лікі й адпаведныя правілы адбору.
Акрамя таго, Зомэрфэльд разьвіў паўклясычную тэорыю мэталаў, займаўся праблемамі клясычнай электрадынамікі (дыфракцыя і распраўсюджваньне электрамагнітных хваляў), электроннай тэорыі, спэцыяльнай тэорыі адноснасьці, гідрадынамікі і інжынэрнай фізыкі, матэматычнай фізыкі.
Зомэрфэльд быў ня толькі выдатным навукоўцам, а й таленавітым выкладчыкам. Ён заклаў буйную мюнхэнскую школу тэарэтычнай фізыкі, стварыў шэраг падручнікаў па гэтай дысцыпліне. Мноства ягоных асыстэнтаў, асьпірантаў і вучняў сталі выдатнымі фізыкамі і нобэлеўскімі ляўрэатамі.
Нягледзячы на велізарны аўтарытэт і дасягненьні ў галіне квантавай тэорыі атаму, сам Зомэрфэльд так я ня быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй, хоць вылучаўся на яе 84 разы ў 1917—1951 роках[6].
Памёр празь некалькі тыдняў пасьля зьбіцьця аўтамабілем на вуліцы. Ягоным імем названы Цэнтар тэарэтычнай фізыкі пры Мюнхэнскім унівэрсытэце[7].
Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мэдаль Гельмгольца (1917)
- Мэдаль Матэуччы (1924)
- Мэдаль Макса Плянка (1931)
- Мэдаль Лёрэнца (1939)
- Мэдаль Эрстэда (1948)
- Чалец Баварскай (1908), Бэрлінскай, Гётынгенскай акадэмій навук
- Замежны чалец Лёнданскага каралеўскага таварыства (1926), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Акадэміі навук СССР (чалец-карэспандэнт з 1925, ганаровы чалец з 1929), Акадэміі дэі Лінчэі, Індыйскай акадэміі навук у Бангалёры(en), Каралеўскага таварыства навук ва Упсале(en), Аўстрыйскай, Вугорскай і Гішпанскай акадэмій навук(en)
- Ганаровыя доктарскія ступені ўнівэрсытэтаў Ростаку, Ахену, Калькуты, Атэн
Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- У 1970 року імем Арнольда Зомэрфэльда названы кратэр з адваротнага боку Месяцу
- У ягоны гонар названая малая плянэта (32809) Зомэрфэльд, адкрытая ў 1990 року
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
- ^ а б Arnold Sommerfeld // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ Seidel F. Die Straßen in Clausthal – Zellerfeld – Buntenbock (ням.) / Hrsg.: Clausthal-Zellerfeld — 1983. — S. 15.
- ^ Зоммерфельд Арнольд // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ Arnold Sommerfeld(анг.) Nomination Database. The Official Web Site of the Nobel Prize. Праверана 25 студзеня 2016 г.
- ^ About ASC(анг.). Arnold Sommerfeld Center For Theoretical Physics. Праверана 25 студзеня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Арнольд Зомэрфэльд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 5 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 1951 годзе
- Вікіпэдыя:Бібліяінфармацыя з 27 элемэнтамі
- Нарадзіліся ў Калінінградзе
- Памерлі ў Мюнхэне
- Пахаваныя на могілках Нордфрыдгоф (Мюнхэн)
- Узнагароджаныя мэдалём Лёрэнца
- Узнагароджаныя мэдалём імя Макса Плянка
- Узнагароджаныя мэдалём Матэуччы
- Узнагароджаныя мэдалём Эрстэда
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна за дасягненьні ў навуцы і мастацтве
- Замежныя чальцы Лёнданскага каралеўскага таварыства
- Чальцы і чальцы-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Ганаровыя чальцы Акадэміі навук СССР
- Замежныя чальцы Акадэміі навук СССР
- Нямецкія фізыкі
- Квантавыя фізыкі
- Аптычныя фізыкі
- Выпускнікі Кёнігзбэрскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Мюнхэнскага ўнівэрсытэту
- Асобы, у гонар якіх названы астэроід
- Асобы, у гонар якіх названы кратэр на Месяцы