Перайсьці да зьместу

Выгар (Лагойскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выгар
трансьліт. Vyhar
Выгар
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Задор’еўскі
Насельніцтва: 20 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223141
СААТА: 6232813026
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′21.01″ пн. ш. 27°37′54.98″ у. д. / 54.5891694° пн. ш. 27.6319389° у. д. / 54.5891694; 27.6319389Каардынаты: 54°35′21.01″ пн. ш. 27°37′54.98″ у. д. / 54.5891694° пн. ш. 27.6319389° у. д. / 54.5891694; 27.6319389
Выгар на мапе Беларусі ±
Выгар
Выгар
Выгар
Выгар
Выгар
Выгар
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вы́гар[1] (таксама Вы́гарка, ж.[1]) — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Выгар уваходзіць у склад Задор’еўскага сельсавету, за 53 км на поўнач ад Лагойска, 92 км ад Менска, 35 км ад чыгуначнай станцыі Будслаў на лініі ПолацакМаладэчна, 4 км ад вёскі Ізьбішча.

Вёска Выгар

У XIX стагодзьдзі пасёлак Выгары на сплаўной рацэ Дзьвінасе ў Крайскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. 3 лютага да сьнежня 1918 году вёска акупавана войскамі Нямеччыны, з жніўня 1919 году да ліпеня 1920 году — войскамі Польшчы. 3 1919 году ў БССР. 3 20 жніўня 1924 году ў Крайскім сельсавеце Плешчаніцкага раёну Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 году Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году). 3 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. У Нямецка-савецкую вайну з пачатка ліпеня 1941 году да пачатка ліпеня 1944 году вёска акупавана нямецкімі захопнікамі, якія загубілі 2 вяскоўцаў, 6 жыхароў вывезьлі ў Нямеччыну. 3 15 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне.

  • 19 стагодзьдзе: 1897 год — 8 двароў, 50 чалавек.
  • 20 стагодзьдзе: 1921 год — 10 двароў, 59 чалавек; 1926 год — 15 двароў, 72 чалавекі; 1941 год — 35 двароў, 123 чалавекі; 1969 год — 33 двары, 111 чалавек; 1999 год — 36 чалавек.
  • 21 стагодзьдзе: 2010 год — 14 двароў, 21 чалавек.


  • Курганны могільнік за два кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Ізьбішча ля дарогі на вёску Выгар, быў выяўлены ў 1980 годзе Міхаілам Лашанковым і Міхасём Чарняўскім. Ён налічваў ня менш за 120 насыпаў[2].
  • Пры абсьледаваньні берагоў Дзьвінасы ў 1985 г. Міхась Чарняўскі адкрыў селішча, разьмешчанае за 50–70 м ад могільніка, ва ўрочышчы Калыскаўка, на першай надпойменнай тэрасе правага берага ракі Дзьвінаса. Селішча перасякае гравійная дарога, якая вядзе зь вёскі Ізьбішча ў вёску Выгар. Помнік дасьледавалі ў 1987—1989 гг. Валянцін Казей, а ў 1990–1991 гг. — Георгі Штыхаў, 1997. Знойдзены фрагмэнты раньнекругавых пасудзін Х–ХІ стст., кераміка XVII–XIX стст. Культурныя напляставаньні займаюць плошчу прыкладна 24 тыс. кв. м.[3]
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Штыхаў Г.В. Могільнік Ізбішча-Дзвінаса // Матэрыялы па археалогіі Беларусі : зборнік артыкулаў. — 2008. — № Вып. 16.
  3. ^ Георгі Штыхаў. «Археалагічны комплекс Ізбішча-Дзьвінаса на Лагойшчыне» / Укладальнікі: М. А. Плавінскі, В. М. Сідаровіч // Acta archaeologica Albaruthenica : Навуковы зборнік. — Менск: Выдавец І. П. Логвінаў, 2007. — Т. 2. — С. 45—67.


Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгар (Лагойскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў