Перайсьці да зьместу

Ізьбішча (Лагойскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізьбішча, трансьліт. Iźbišča
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Лагойскі
Сельсавет Задор’еўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°37′29″ пн. ш. 27°40′03″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 327 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1774
Паштовы індэкс 223144
СААТА 6232813068
Нумарны знак 5
Ізьбішча на мапе Беларусі ±
Ізьбішча
Ізьбішча
Ізьбішча
Ізьбішча
Ізьбішча
Ізьбішча
Вайсковы мэмарыял

Ізьбі́шча[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Задор’еўскага сельсавету. Знаходзіцца за 57 кілямэтраў на паўночны захад ад г. Лагойск, 97 кмад Менску


Да 30 кастрычніка 2009 году вёска была цэнтрам Ізьбішчанскага сельсавету[2].

  • 1997 год — 459 чалавек, 165 двароў
  • 2009 год — 327 чалавек[3]
  • Курганны могільнік за два кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Ізьбішча ля дарогі на вёску Выгар, быў выяўлены ў 1980 годзе Міхаілам Лашанковым і Міхасём Чарняўскім. Ён налічваў ня менш за 120 насыпаў[4].
  • Пры абсьледаваньні берагоў Дзьвінасы ў 1985 г. Міхась Чарняўскі адкрыў селішча, разьмешчанае за 50–70 м ад могільніка, ва ўрочышчы Калыскаўка, на першай надпойменнай тэрасе правага берага ракі Дзьвінаса. Селішча перасякае гравійная дарога, якая вядзе зь вёскі Ізьбішча ў вёску Выгар. Помнік дасьледавалі ў 1987—1989 гг. Казей В. У., а ў 1990–1991 гг. — Георгі Штыхаў, 1997. Знойдзены фрагмэнты раньнекругавых пасудзін Х–ХІ стст., кераміка XVII–XIX стст. Культурныя напляставаньні займаюць плошчу прыкладна 24 тыс. кв. м.[5]
  • Царква (19 стагодзьдзе)
  • Вайсковы мэмарыял

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Вэтэрынарныя аптэка
  • Аддзяленьне сувязі
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (рас.)
  3. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
  4. Штыхаў Г.В. Могільнік Ізбішча-Дзвінаса // Матэрыялы па археалогіі Беларусі : зборнік артыкулаў. — 2008. — № Вып. 16.
  5. Георгі Штыхаў. «Археалагічны комплекс Ізбішча-Дзьвінаса на Лагойшчыне» / Укладальнікі: М. А. Плавінскі, В. М. Сідаровіч // Acta archaeologica Albaruthenica : Навуковы зборнік. — Менск: Выдавец І. П. Логвінаў, 2007. — Т. 2. — С. 45—67.