Перайсьці да зьместу

Вастрабрамская вуліца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вуліца Вастрабрамская (Вільня)»)
Вастрабрамская
лац. Vastrabramskaja
вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Максіма Горкага
Даўжыня 700 м
Паштовыя індэксы LT-01047, LT-01303, LT-01304, LT-02100
На мапе
Google
Вуліца Вастрабрамская ў Вікісховішчы

Вастрабра́мская ву́ліца[a][1] (лет. Aušros Vartų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Працягвае вуліцу Вялікую. Зьвязвае скрыжаваньне вуліцаў Субач і Гетманскай з скрыжаваньнем Чыгуначнай і Друйскай. Працягваецца гістарычным Лідзкім гасьцінцам (цяпер Ліпагорская вуліца).

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — Вострая брама з капліцай Маці Божай, ансамбль базылянскіх манастыроў з Траецкай царквой і брамай у стылі віленскага барока, царква і манастыр Сьвятога Духа, комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Сьвятой Тэрэзы, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва вуліцы ўтварылася ад яе кірунку да Вострай брамы, адзінай захаванай да нашага часу брамы гарадзкога мура.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Брама і вежы Траецкай царквы

У XIX ст. з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі перайначылі назву вуліцу на расейскі манер (рас. Островратная улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

У першай палове ХХ ст. раён вуліцы стаў палітычным і культурным цэнтрам беларусаў[2], тут дзейнічалі шматлікія беларускія ўстановы. У доме № 1 на рагу з Гетманскай вуліцай[3]. з 1926 году працавала беларуская кнігарня.

У 1939 годзе назву вуліцы перайначылі на летувіскі манер. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі частку вуліцы ў імя расейскага пісьменьніка Максіма Горкага. У 1987 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву, але ў летувізаванай форме.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інтэр’ер Траецкай царквы

Даўжыня каля 700 м. Мае брукаваную праезную частку ў Старым Месьце да Вострай Брамы, далей — асфальтавую. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад рогу з Гетманскай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліца Гетманская і Гасьціны завулак, зь левага — вуліца Субач. Мае скрыжаваньне з вуліцамі Базылянскай (направа) і Даўкшты (налева).

Духаўская царква і манастыр
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы
Вострая брама
  • № 2 — 3-павярховы дом. Каля 1801 году будынак рэканструявалі паводле праекту архітэктура Міхала Шульца, пазьней на фасад дадалі эклектычную ляпніну.
  • № 6 — дом, дзе з 1926 году правацаў Беларускі інстытут гаспадаркі. Установа займалася падтрымкай і разьвіцьцём сельскай гаспадаркі, народных рамёстваў, беларускай духоўнай культуры, беларускай асьветы і мовы. Пры ім дзейнічала тэатральная сэкцыя Пятра Булгака, працавала бібліятэка. З дапамогай беларускай друкарні імя Францішка Скарыны Інстытут выдаў больш за дзесяць кніг вядомых беларускіх аўтараў. Сёньня будынак займае адзін з найбольш дарагіх гатэляў Вільні[6].
  • № 8 — адзіны захаваны ў Вільні будынак гаспадарчага прызначэньня (склад), збудаваны ў XV—XVI стагодзьдзях. У 1970—1974 гадох на помніку праводзіліся рэстаўрацыйныя працы.
Капліца Маці Божай Вастрабрамскай

Брама будавалася ў гатычным стылі ў 1503—1522 гадох разам зь пяцьцю іншымі, пазьней колькасьць брамаў дасягала дзевяці. Празь некалькі гадоў над аркай брамы дабудавалі фасад зь пяцьцю амбразурамі і атык у стылі рэнэсансу. Атык мае дэкор з гербам Пагоняй, які падтрымліваюць два крылатыя львы-грыфоны, і рэльефнай галавой Гермэса ў крылатым шлеме.

З боку места над брамай у 1671 годзе манахі-кармэліты збудавалі драўляную капліцу, адмыслова для абраза Маці Божай Вастрабрамскай. 18 траўня 1706 году здарыўся пажар, але капліца ўцалела. Пажар у траўні 1715 году зьнішчыў амаль усё места і капліцу. У 1722 годзе над брамай збудавалі мураваную капліцу. Пры перабудове ў 1829—1830 гадох капліца набыла рысы клясыцызму.

  1. ^ таксама Вострабрамская вуліца
  1. ^ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  2. ^ Корбут В. Па віленскім бруку // Туризм и Отдых. № 32 (667). 14 жніўня 2008.
  3. ^ Корбут В. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы // Туризм и Отдых. № 29 (664). 24 ліпеня 2008.
  4. ^ Базылянскія муры. / Францішак Аляхновіч // Беларускае жыцьцё : часопіс. — Вільня: 21 верасьня 1919. — № 14. — С. 1.
  5. ^ Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні, TUT.BY, 6 жніўня 2009 г.
  6. ^ Беларускія старонкі Вільні = Vilniaus gudų puslapiai. — Вільня, 2012. С. 103.
  7. ^ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Шэсць бажніц, якія варта наведаць беларусу ў Вільні. TUT.BYПраверана 20 лютага 2017 г.